Канстанцыюс III лац. Flavius Constantius | |
імпэратар Заходняй Рымскай імпэрыі | |
---|---|
Канстанцы на манэтах, рэвэрс паказвае яго як палкаводца | |
імпэратар Заходняй Рымскай імпэрыі | |
Папярэднік | Ганорыюс |
Наступнік | Ганорыюс |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Flavius Constantius |
Нарадзіўся | мерк. 370[1], Наіс |
Памёр | 2 верасьня 421, |
Жонка | Гала Плясыдыя |
Флявіюс Канстанцыюс (па-лацінску: Flavius Constantius); ?, Наіс — 2 верасьня 421) — імпэратар Заходняй Рымскай імпэрыі, які займаў гэтую пасаду ўсяго толькі сем месяцаў у 421 годзе, зьяўляўся сукіроўцам імпэратара Ганорыюса. Да таго як стаць імпэратарам, тройчы выконваў абавязкі консула.
Паводле аповеду Алімпіядора, Канстанцыюс быў паводле паходжаньня ілірыйцам, з гораду Наіс (сёньня Ніш), і пачаў ваенную службу яшчэ пры бацьку Ганорыюса, імпэратары Тэадосіюсе I. У часы якога ён, паводле словаў таго ж Алімпіядора «зьдзейсніў шмат паходаў»[2]. Імпэратар Ганорыюс пасьля пакараньня сьмерцю Флявіюса Стыліхона ў 408 годзе меў патрэбу ў дасьведчаным палкаводцы, здольным спыніць імклівы распад імпэрыі. Аднак пры адборы кандыдатураў на вышэйшыя ваенныя пасады не апошнюю ролю гуляла «антыбарбарская» партыя пры двары, якая лічыла, што толькі «рымлянін» зможа адстойваць інтарэсы імпэрыі й імпэратара, і не патурала барбарам, якія знаходзіліся на службе ў імпэратарскім войску.