Канстанцін Зыранаў | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 кастрычніка 1977 (47 гадоў) Перм, СССР | |
Рост | 176 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1994—2000 2000—2006 2007—2014 2014—2017 |
Амкар Тарпэда Зэніт → Зэніт-2 |
171 (48) 164 (9) 201 (30) 87 (10) |
Зборныя | ||
2006—2012 | Расея | 51 (7) |
Канстанцін Георгіевіч Зыранаў (па-расейску: Константин Георгиевич Зырянов; нарадзіўся 5 кастрычніка 1977 году, Перм, СССР) — расейскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Расеі. Заслужаны майстар спорта Расеі (2008).
За свой першы клюб «Амкар» правёў 171 матч, забіў 48 галоў у пэрыяд з 1995 па 1999 год, выступаючы ў розных дывізіёнах чэмпіянату Расеі.
З 2000 па 2006 гады выступаў за маскоўскае «Тарпэда». У новай камандзе Зыранаў згуляў два матчы ў складзе дубля й адразу пасьля гэтага атрымаў месца ў аснове. У кубку Расеі выходзіў на поле ў складзе аўтазаводцаў 26 разоў, адзначыўся трыма забітымі галамі. У Кубку УЭФА за «Тарпеда» правёў 8 матчаў, дзе забіў адзіны гол.
У сакавіку 2007 году перайшоў у «Зэніт», у складзе якога стаў у тым жа годзе чэмпіёнам Расеі й уладальнікам Супэркубка краіны. У сэзоне 2008 году Канстанцін перамог разам з «Зэнітам» Кубак УЭФА, забіўшы гол у фінальным матчы ў Манчэстэры, а яшчэ празь некалькі месяцаў і Супэркубак УЭФА.
У 2010 годзе Канстанцін ў складзе свайго клюбу паўтарыў посьпех 2007 году й зноўку стаў чэмпіёнам краіны. У 2011 годзе футбаліст у складзе «Зэніту» стаў уладальнікам Супэркубка Расеі па футболе, узяўшы верх над камандай сталічнага клюбу ЦСКА.
Дэбютаваў у складзе зборнай Расеі 27 траўня 2006 году ў матчы супраць зборнай Гішпаніі, які скончыўся зь лікам 0:0.
«Зэніт»:
Расея:
2 жніўня 2002 году жонка Канстанціна 23-гадовая Вольга Зыранова, якая пакутавала ад наркаманіі[1], знаходзячыся ў стане алькагольнага ап’яненьня й узяўшы ў рукі 4-гадовую дачку Ірыну, выкінулася з вакна з 8-га паверха. Дачка сканала ў той жа дзень, а сама Вольга памерла 2 верасьня[2].
28 жніўня 2008 году ў Канстанціна й ягонай сяброўкі Натальлі нарадзіўся сын, якога назвалі Львом. 9 чэрвеня 2010 году Канстанцін і Натальля заключылі афіцыйны шлюб[3]. 9 студзеня 2012 году ў пары нарадзілася дачка Паліна[4].
Канстанцін Зыранаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў