Канстытуцыя Эстоніі

Канстыту́цыя Эсто́ніі (па-эстонску: Eesti Vabariigi põhiseadus) — чацьвёртая канстытуцыя Эстонскай рэспублікі, прынятая на рэфэрэндуме 28 чэрвеня 1992 року. Удзел у рэфэрэндуме бралі толькі грамадзяне Эстоніі. Канстытуцыя Эстоніі зьяўляецца асноўным законам дзяржавы й усталёўвае парлямэцкую форму кіраваньня дзяржаваю. Згода з асноўнымі прынцыпамі дакумэнту, Эстонская рэспубліка ўёсьць самастойная й незалежная дэмакратычная дзяржава, уся ўлада ў якой належыць народу. Згодна з канстытуцыяй, самастойнасьць і незалежнасьць Эстоніі немінуючыя й неад’емныя.

Сэнсам існаваньня незалежнай Эстонскай Рэспублікі абвешчаныя захаваньне на стагодзьдзі эстонскай нацыі, мовы й культуры, усім этнічным эстонцам прадастаўлена права на пражываньне ў Эстоніі (незалежна ад наяўнасьці грамадзянства), кожнаму гарантавана права на естонскую адукацыю й справаводзтва ў дзяржаўных і муніцыпальных установах.

Тэкст канстытуцыі складаецца з прэамбулы й 15 разьдзелаў, падзеленых на 168 артыкулаў. У адзіны комплекс канстытуцыйных актаў, акрамя самой канстытуцыі, уваходзяць таксама прыняты адначасова з канстытуцыяй закон аб асаблівасьцях яе прымяненьня й прыняты на рэфэрэндуме ў 2003 року закон аб дапаўненьні канстытуцыі. Дзякуючы апошняму закону, у выпадку, калі нейкія асобныя палажэньні Канстытуцыі Эстоніі ўваходзяць у супярэчнасьць з прававымі нормамі Эўрапейскага Зьвязу, прымяняюцца агульнасаюзныя нормы, а дзеяньне неадпаведных палажэньняў эстонскай канстытуцыі прыпыняюцца.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]