Каньяк (па-француску: cognac) — моцны алкагольны напой, які вырабляецца з асобных гатункаў вінаграду па асаблівай тэхналёгіі.
Сваю назву напой каньяк атрымаў ад горада Каньяк, рэгіёна Пуату — Шарант, дэпартамэнта Шаранта, Францыя, зь якім яго зьвязвае гістарычнае мінулае стварэньня. Сама назва «каньяк», геаграфічныя межы вытворчасьці і тэхналёгія вытворчасьці строга вызначаныя, рэглямэнтаваныя і замацаваныя шматлікімі заканадаўчымі актамі. Каньяк зьяўляецца спрадвечна францускім прадуктам.
Каньяк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў