Капуцынавыя | |
Cebus capucinus — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Прыматы (Primates) |
Падатрад | Haplorhini |
Інфраатрад | Simiiformes |
Сямейства | Капуцынавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cebidae Bonaparte, 1831 | |
Капуцынавыя (Cebidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 3 сучасныя роды і 30 відаў[1]. Насяляюць трапічныя і субтрапічныя тэрыторыі Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыкі. Асяроддзем іх пражываньня з’яўляюцца лясы — ад густых вечназялёных да сухіх. Выкапныя рэшткі вядомыя ад канца алігацэну[2][3].
Капуцынавыя, як правіла, дробныя прыматы з даўжынёй цела ад 33 да 56 см і вагой ад 2.5 да 3.9 кілаграма. Як тыя, што належаць да парватрада шыраканосых малпаў, капуцынавыя маюць шырокія пляскатыя насы. Зубная формула: 2/2, 1/1, 3/3, 2–3/2–3[2][3].
Гэта драўняныя жывёлы, якія рэдка падарожнічаюць па зямлі. Гэта сацыяльныя жывёлы, якія жывуць групамі ад пяці да сарака асобін. Звычайна яны вядуць дзённы лад жыцьця. Яны ўсяедныя, у асноўным ядуць плады і вусякоў. Самкі нараджаюць аднаго або двух дзіцянятаў пасьля пэрыяду цяжарнасьці ад 130 да 170 дзён[2][3].
Сямейства капуцынавыя (Cebidae)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |