Капэнгаген | |
Поўная назва | Football Club København |
---|---|
Заснаваны | 1 ліпеня 1992 |
Горад | Капэнгаген, Данія |
Стадыён |
Паркен Умяшчальнасьць: 38 065 |
Кіраўнік | Parken Sport & Entertainment[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Супэрліга |
· 2023—2024 | 3 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fck.dk (дацк.) (анг.) |
«Капэнга́ген» (па-дацку: København) — дацкі футбольны клюб з гораду Капэнгагену. «Капэнгаген» быў заснаваны ў 1992 годзе шляхам аб’яднаньня 15-разовага чэмпіёна краіны клюбу «Капэнгаген Больклюб» і сяміразовага чэмпіёна краіны клюбу «Больклюбэн 1903».
У сэзоне 2006—2007 гадоў клюб упершыню ў гісторыі выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Свае хатнія гульні каманда праводзіць стадыёне «Паркен», дзе таксама свае гульні праводзіць нацыянальная зборная Даніі. З моманту свайго заснаваньня «Капэнгаген» мае жорсткае саперніцтва з клюбам «Брэнбю», які месьціца ў прадмесьці сталіцы. Іхнае суперніцтва мае назоў «Новая Фірма», і гульні паміж клюбамі прыцягваюць вялікую колькасьць заўзятараў футболу[2].
Футбольны клюб «Капэнгаген», у многіх адносінах, зьяўляецца як новым клюбам, але з багатай гісторыяй, якой маецца больш чым за сто год. Клюб зьяўляецца ўнікальным, бо ёсьць першым клюбам у Скандынавіі, які прадстаўляе адразу два клюбы: «Капэнгаген Больклюб», найстарэйшы футбольны клюб у кантынэнтальнай Эўропе, які быў заснаваны ў 1876 годзе, і клюб «Больклюб 1903», які быў заснаваны ў 1903 годзе. Два капэнгагенскія клюбы аб’ядналі свае першыя каманды 1 ліпеня 1992 году, стварыўшы такім чынам новы клюб. «Капэнгаген» выкарыстаў ліцэнзію клюбу «Больклюб 1903», каб узяць удзел у Супэрлізе, у той час як «Капэнгаген Больклюб» стаў афіцыйнай рэзэрвовай камандай клюбу. З аднаўленьнем стадыёну «Паркен», які таксама зьяўляецца хатняй арэнай зборнай Даніі, новы клюб ад самага пачатку распачаў выступы на сучасным стадыёне. «Капэнгаген» адразу нацэльваўся на высокія мэты.
У гэты час клюб кіраваўся Бэні Ёгансэнам і адразу добра пачаў свае выступы. Клюб адразу ўзяў удзел у Кубку Інтэртота, зьбіўшы ў першым матчы швайцарскі «Грасгопэр» зь лікам 2:1[3]. У выніку капэнгагенскі клюб атрымаў перамогу ў сваёй групе й атрымаўшы права на ўдзел у Кубку УЭФА, дзе, аднак, саступіў у супрацьстаяньні з францускім «Асэрам». У сэзоне 1992—1993 гадоў «Капэнгаген» атрымаў перамогу ў айчыннам чэмпіянаце, на адзін пункт апярэдзіўшы «Одэнсэ» й на два — «Брэнбю», які ў выніку стаў трэцім[4]. Ад сэзону 1993—1994 гадоў у клюбе было шмат чаканьняў, але сэзон пачаўся з буйной паразы ад італьянскага «Міляну» ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. «Капэнгаген» да зімовага перапынку абсталяваўся на трэцім месцы, але ўвесну клюб дагнаў лідэра чэмпіянату клюб «Сылькеборг». У перадапошнім матчы сэзону гэтыя дзьве каманды сустрэліся паміж сабой на стадыёне «Паркен». Гульня, між тым, усталявала новы рэкорд наведвальнасьці ў 26 679 чалавек[5]. «Капэнгаген» перамог у матчы зь лікам 4:1, тым самым клюб абышоў «Сылькеборг» на адзін пункт і ўварваўся н апершы радок, аднак у фінальнай гульні сэзону атрымаў паразу ад «Одэнсэ» зь лікам 3:2 і, у выніку, заняў толькі другое месца[6].
|
|