Каралеўскі гамбіт | |
Пачатковыя хады | 1. e2-e4 e7-e5 2. f2-f4 |
---|---|
ЭШД | C30–C39 |
Катэгорыя | Адкрыты дэбют, гамбіт |
Паходжаньне | |
Зьяўленьне | 1561 |
Названы ў гонар | шахматнага караля |
365chess |
Карале́ўскі гамбі́т — адкрыты шахматны дэбют, які пачынаецца хадамі:
Белыя ахвяруюць латнікам дзеля адводу з цэнтру латніка чорных. Чорныя маюць у дэбюце два асноўныя варыянты: прыняць гамбіт ходам 2. e×f4 альбо адмовіцца і згуляць, напрыклад 2. Jc6 альбо 2. d6. Аднак найлепшым варыянтам ёсьць прыняцьце гамбіту. Трэцім, радзейшым, але даволі цікавым варыянтам ёсьць контрагамбіт Фалькбэера, які атрымліваецца пасьля ходу 2. … d5!?.
Калі чорныя прымаюць гамбіт, белыя маюць два асноўныя працягі. У першым гульня працягваецца хадамі d4 і А×f4, вяртаючы ахвяраванага латніка зь перавагай у цэнтры. Альтэрнатыўны плян — згуляць Вкf3 і Аc4, затым 0-0, пасьля чаго адкрытая вэртыкаль f дае магчымасьць нацэліцца на найслабейшы пункт у абароне чорных: латніка f7. Зь іншага боку, у гэтым гамбіце белыя паслабляюць пазыцыю ўласнага караля, якому пагражаюць удары праз …Вh4+ (альбо …Аe7–h4+). З-за чорнага латніка f4 белыя ня могуць зачыніцца ад шаху на g3, а калі кароль будзе вымушаны адысьці, ён страціць магчымасьць ракіравацца.
Гэта адзін з найстарэйшых вядомых дэбютаў, які сустракаецца ў кнізе гішпанскага шахматыста XV стагодзьдзя Люіса Рамірэса дэ Люсэны і ў партыях італьянскага шахматыста XVII стагодзьдзя Джуліё Чэзарэ Палерыё. Асабліва папулярным каралеўскім гамбіт стаў у XIX стагодзьдзі зь ягоным рамантычным стылем гульні, што назіраецца, напрыклад, у гэтак званай «неўміручай партыі». У наш час гэты дэбют рэдка сустракаецца на гросмайстарскім узроўні, паколькі чорныя могуць атрымаць выдатную пазыцыю, аддаўшы выйгранага латніка.
Каралеўскі гамбіт можа ўзьнікнуць таксама і з гамбіта Фрома.
Калі чорныя прымаюць гамбіт, звычайна партыя разьвіваецца наступным чынам: 2. … e×f4 3. Вкf3 (натуральны працяг) Аb4 4. c3 Аe7 5. d3 (менш востра, чым 5. d4) Аh4+! (пасьля 6. Вк×h4 наступавала б 6. … В×h4+ 7. Кd2 Вf2+ 8. Вe2 Вc5 9. Кd1 Вкe7 10. А×f4 d6, і чорныя пасьля некалькіх пагрозаў маюць актыўна разьвітага візыра) 6. Кd2 d5! (актыўная гульня, чорныя не марнуюць часу) 7. e×d5 Аe7 8. Кc2 Вкf6 9. c4 c6 10. А×f4 c×d5 11. Вкc3 0-0, і пасьля намаганьняў чорных атакаваць караля суперніка сваім чарнапольным афіцэрам гульня выроўніваецца.
Калі на пятым ходзе белыя гуляюць больш востра: 5. d4 Аh4+ 6. Кd2 Аe7 7. Кc2 d5 8. e×d5 В×d5 9. Аd3 Аb6 10. c4 Вc6 11. Вкc3, яны атрымліваюць пазыцыю са значна выгаднейшым разьмяшчэньнем караля.
Чорныя пасьля хадоў 1. f4 e5 2. e4 e×f4 3. Вкc3 замест папярэдняга варыянту 3. … Аb4 абраць менш правакацыйны ход 3. … Аc5. Партыя працягваецца хадамі: 4. d4 Аb4+ 5. c3 Аb6 (з намерам справакаваць прасоўваньне латнікаў) 6. Аc4 Вкc6 7. 0-0 a6 8. e5! Аe7 9. А×f4 d5 10. Аb3 у гэтай пазыцыі ўзяцьце белага латніка нявыгаднае, паколькі чорныя разбураць уласную латнікавую структуру. Белыя стаяць крыху лепей за чорных, маючы асабліва моцную латнікавую структуру на палёх b2-c3-d4-e5.
Магчыма, замест ходу 3. … Аc5, дзе чорныя спрабуюць дасягнуць посьпеху манэўраваньнем афіцэра, аднак у выніку занядбоўваюць разьвіцьцём фігураў, лепшым працягам ёсьць 3. … Вкf6. Белыя адказваюць натуральным ходам: 4. Вкc3 Вкc6 5. d3 Аd6 6. Аe2 0-0 7. 0-0 . У пазыцыі на дыяграме абодва бакі маюць шанцы на перамогу.
Іншы працяг магчымы пасьля таго, як на 4-м ходзе белыя замест спакойнага і натуральнага працягу 4. Вкc3 абяруць актыўны ход 4. e5. Адказ чорных 4. … Вe7 5. d4 d6 6. А×f4 d×e5 7. d×e5 Вкc6 8. Вкc3 Аg4 9. Вe2 Вкh5! (актыўная гульня) 10. Аd2 А×f3 11. В×f3 В×e5+ 12. Аe2 Вкf6, і пазыцыя пасьля актыўнага разьвіцьця стабілізуецца. Тым ня меней, белыя паступяць лепш, калі ня будуць на 5-м ходзе прасоўваць латніка d, а вырашаць разьвіць вершніка ходам 5. Вкc3. Наступае працяг: 5. … Вкc6 6. d4, і вось цяпер надыходзіць чарга латніка d: 6. … d6 7. А×f4 a6 8. Вe2 d×e5 9. d×e5 Вкh5 10. Аg5! Тут становішча белых крыху лепшае, чым у папярэднім варыянце. 10. … Вb4 0-0-0 Вкf4 11. Вc4 і чорным лепей разьмяняць візыраў, каб дабіцца раўнавагі. У атрыманай пазыцыі абодва бакі маюць шанцы на выйгрыш.
Чорныя могуць паспрабаваць адразу згуляць 3. … d5. Найлепшым адказам за белых, пэўна, будзе ўзяцьце латніка з працягам: 4. e×d5 В×d5 5. d4 Аb4+ 6. c3 Аb6 7. Аb3 Вe6+ 8. Вd2 (вартае ўвагі таксама 8. Кf2) В×e2+ 9. А×e2 Вкf6 10. Вкbd2 Вкd5 11. Вкc4 Вкc6 12. Вк×d6+ c×d6 13. Кf2 Аg4 14. c4 Вкb6 15. А×f4. Толькі цяпер адбываецца вяртаньне гамбітавага латніка. Чорныя могуць працягнуць спрашчэньне пазыцыі ўзяцьцем вершніка на полі f3: 15. … А×f3 16. А×f3 Вк×c4 17. b3 з роўнай гульнёй. Паўстае простая пазыцыя, прыкладна збалянсаваная для абодвух бакоў. Чорныя, што праўда, маюць лішняга латніка, аднак застаюцца з двума вершнікамі супраць белых афіцэраў, якія на пустой дошцы будуць актыўнейшыя, таму белыя маюць большыя магчымасьці.
Белыя могуць не забіраць латніка d5 у папярэднім варыянце, а працягнуць 4. e5 з намерам перашкодзіць чорным разьвіць вершніка на поле f6. Наступае працяг: 4. … Аe7 5. Аb5+ c6 6. Аe2 Аh4+ 7. Кf1 d4 8. d3 Аe6 9. А×f4 Вкe7!? (выдатны і цалкам лягічны ход) 10. Вк×h4 Вкd5 11. Вd2 Вк×f4 12. В×f4 g5 13. Вf6 В×f6+ 14. e×f6 g×h4 14. Вкd2 Вкd7 15. Вкe4 з роўнаю гульнёю. Чорныя могуць цяпер зрабіць даўгую ракіроўку. Пазыцыя роўная, нягледзячы на тое, што чорныя маюць здвоеных латнікаў па вэртыкалі h.
Менш вядомы працяг узьнікае, калі чорныя на трэцім ходзе адказваюць нетыповым ходам 3. … b6 з намерам у далейшым фіянкетаваць свайго белапольнага афіцэра. Белыя адказваюць: 4. d3 Вf6 5. Вd2 Аd6 6. e5 Вe6 7. d4 f6 8. В×f4 f×e5 9. d×e5 Вкc6 10. Аc4 А×e5 11. Вк×e5 В×e5 12. Кd1. Белыя могуць на 4-м ходзе адказаць і 4. d4 Вкf6 5. Аc4 Аb7 (тут бачны сэнс гэтай задумы) 6. e5 Вкe4 7. А×f4 d5! 8. Аe2 Аb4+ 9. c3 Аe7.
Вядомая і даволі частая пазыцыя ўзьнікае, калі чорныя абіраюць варыянт 3. … g5. Белыя працягваюць: 4. h4 g4 5. Вкe5 f5 6. Аc4 Вкh6 7. Вкc3 Аe7 8. d3 А×h4+ 9. Кe2 d6 10. А×f4 d×e5 11. А×h6 Вкc6 зь нявысьветленымі шанцамі.
Іншая сытуацыя атрымліваецца пасьля хадоў: 4. h4 f6?! 5. Вк×g5 f×g5 6. Вh5+ Кe7 7. В×g5+ Вкf6 8. e5 Кf7 9. В×f4 Вкc6 10. Аe2 d6 11. e×f6 В×f6 12. Аh5+ Кe7 13. В×f6+ К×f6 і белыя маюць невялікую перавагу. Чорныя могуць на 4-м ходзе абраць працяг 4. … d5 5. Вк×g5 h6 6. Вкh3 Аe7 7. Вe2 А×h3 8. Л×h3 Вкc6 9. e×d5 В×d5 Спакайнейшая пазыцыя ўтвараецца, калі белыя гуляюць 4. h3 Вкf6 5. Вкc3 Вкh5 6. Вкe2 d5 7. e×d5 В×e5 8. Вкc3 Вd8 9. Вe2+.
Гамбіт Муцыё — рызыкоўны працяг прынятага каралеўскага гамбіту, які атрымліваецца пасьля хадоў: 1. e4 e5 2. f4 e×f4 3. Вкf3 g5 4. Аc4 g4 5.0-0 найлепшы варыянт для чорных — прыняць прапанавага ў ахвяру вершніка. Гэткі варыянт нявыгадны для белых, паколькі прапанавая ахвяра даволі вялікая і не апраўдваецца здабытай ініцыятывай. Раней, калі тэорыя не была распрацаваная дастаткова, гэты варыянт выклікаў вялікую цікавасьць, аднак цяпер распрацаваныя абарончыя варыянты, якія мінімізуюць перавагу белых. Чорныя працягваюць: 5. … g×f3 6. В×f3 Вf6 7. d3 Вкc6 8. А×f4 Аc5+ 9. Кh1 Вкd4 10. e5!? Вg6 11. Вf2 Вкe6 12. Аe3 А×e3 13. В×e3 Вкe7 14. Вкc3 Лf8 15. Лf6 Вg7 16. Вкe4 з наступальнымі манэўрамі за белых. Хоць чорныя атрымліваюць невялікую матэрыяльную перавагу, белыя маюць добрую ініцыятыву і добрую атакуючую пазыцыю. Аднак, калі чорныя здолеюць абараніцца, яны змогуць перайсьці ў наступ і здабыць перамогу.
Двайны гамбіт Муцыё атрымліваецца пасьля хадоў 1. e4 e5 2. f4 e×f4 3. Вкf3 g5 4. Аc4 g4 5. 0-0 g×f3 6. Вf3 Вf6 7. e5 В×e5 8. А×f7+, што ёсьць вельмі неапраўданай і вострай ахвярай. Хоць у гэтым варыянце белыя ахвяруюць ажно дзьве свае лёгкія фігуры(sk) (адсюль і назоў гамбіту), такі працяг пэўны час гуляўся нават на найвышэйшым узроўні. Белыя ўсё ж маюць некалькі вострых атакуючых працягаў.
Ніжэй пададзены прыклад пераможнай партыі грасмайстра Аляксея Шырава з Лапінскім у 1990 року:
Чорныя могуць паспрабаваць на восьмым ходзе адрынуць ахвяру белага афіцэра, як згуляў Фрэнк Джэймз Маршал у партыі супраць палкоўніка Маро ў 1903 року:
Атрымліваецца пасьля хадоў 1. e4 e5 2. f4 e×f4 3. Аc4 Вкf6 4. Вкc3 c6 5. Аb3 d5 6. e×d5 c×d5 7. d4 Аb4 8. Вкf3 0–0 9. 0–0 А×c3.
Адкінуты каралеўскі гамбіт атрымліваецца, калі чорныя не прымаюць ахвяру белага латніка f. Адным з найлепшых працягаў ёсьць варыянт 2. … Аc5. Белыя адказваюць: 3. Вкf3 d6 4. Вкc3 Аg4 5. h3 А×f3 6. В×f3 e×f4 7. Вg4 Вкc6 8. Вкd5 Вкe5 9. В×f4 з роўнаю гульнёю. Белыя на 3-м ходзе могуць пахадзіць 3. Вкc3 e×f4 4. Вкf3 d6 5. d4 Аb6 6. Аb5+ Вкd7 7. Вd2 g5. Пасьля 3. f×e5? наступуе 3. … Вh4+! 4. g3 В×e4+ 5. Вe2 В×h1, і белыя маюць на ладзьдзю меней у практычна прайгранай пазыцыі.
Белыя гуляюць 3. Вкf3 d6 4. Вкc3 Вкd4 5. Аe2 Вк×e2 6. В×e2 e×f4 7. d4 c6 8. А×f4 Вкe7 9. h4 b5 10. 0-0 b4 з актыўнай гульнёю. Цяпер белым лепей вярнуць свайго вершніка на поле b1.
Яшчэ адзін магчымы працяг атрымліваецца пасьля хадоў: 1. e4 e5 2. f4 Вкc6 3. Вкf3 d6 4. c3 e×f4 5. d4 Вf6 6. Аc4 Аg4 7. Вb3 Sd7 8. Аd5 0-0-0 9. А×f7 Вкge7 10. 0-0 з роўнаю гульнёю. Белыя могуць адказаць і ходам 3. Аe2, пасьля чаго: 3. … e×f4 4. d4 Вh4+ 5. Кf1 d6 6. Вкc3 Вкf6 7. Вкf3 Вh6 8. Вкb5 Кd8 9. Вd3 a6 10. Вкc3 Аd7 11. Вd2 g5 12. h4, і чорныя могуць паспрабаваць правесьці латніка g.
Чорныя могуць выбраць спакойны адказ 2. … d6. Звычайна белыя тут гуляюць 3. d3 c6 4. Вкf3 Вкd7 5. Аe2 e×f4 6. 0-0 Вf6 7. Вкe1 Вd4+ 8. Кh1 Вкe7 9. Л×f4 Вкf6 10. c3 Вe5 11. Лf1 з роўнаю гульнёю. Белыя могуць адказаць і 3. Вкc3 e×f4 4. Вкf3 g5 5. Вкd4 g4 6. Вкd5 f3 7. Кf2 Аg7 8. Вкb3 c6 9. Вкe3 Вh4+ 10. g3 Вe7, і тут чорныя маюць невялікую перавагу.
Варыянт пасьля 2. … ВКf6 менш часты з-за свайго патрабавальнага характару, чорныя манэўруюць сваім вершнікам, а гульня тым часам ідзе да спрашчэньня пазыцыі. Чорным для розыгрыша гэтага варыянту варта ведаць тэорыю. Звычайна гульня працягваецца наступным чынам: 3. f×e5 Вк×e4 4. Вкf3 Вкg5 5. d4 Вк×f3 6. В×f3 Вh4+ 7. Вf2 В×f2+ 8. К×f2 d6 9. Аf4 Аf5 10. Аc4 Вкc6 з роўнаю гульнёю.