Каралеўскі танкавы полк | |
Royal Tank Regiment | |
Цэшка Каралеўскага танкавага палка са стылізаваным першым танкам | |
Гады існаваньня | 1917 — цяпер |
---|---|
Краіна | Вялікабрытанія |
Уваходзіць у | Брытанская армія |
Тып | танкавыя войскі |
Функцыя | танкавы полк |
Колькасьць | 1 полк |
Камандная структура | Каралеўскі бранятанкавы корпус |
Дысьлякацыя | |
Мянушка | Чорная мафія |
Дэвіз | Fear Naught |
Марш |
|
Войны | |
Вядомыя камандзіры |
Каралеўскі танкавы полк (па-ангельску: Royal Tank Regiment) — найстарэйшае танкавае падразьдзяленьне ў сьвеце, створанае ў Брытанскай арміі ў 1916 року[1].
Упершыню танкі былі выкарыстаныя ў бітве пад Флер-Курсэлетам у верасьня 1916 року падчас апэрацыі на Соме ў Першай сусьветнай вайне. Тады яны былі аднесеныя да артылерыі ў складзе Кулямётнага корпусу(en). 28 ліпеня 1917 цяжкі аддзел выведзены са складу корпусу ў асобную адзінку, якая атрымала назву Танкавага корпусу. Першым ягоным камандзірам стаў Г’ю Элес.
18 кастрычніка 1923[2] падразьдзяленьню нададзенае званьне Каралеўскага. У гэты час прынятыя дэвіз, «Нічога ня бойся» (анг. Fear Naught), чорны барэт і цэшка[3].
4 красавіка 1939 Каралеўскі танкавы корпус перайменаваны ў Каралеўскі танкавы полк і ўвайшоў у склад навастворанага Каралеўскага танкавага корпусу.
У Другую сусьветную вайну полк удзельнічаў у бітвах за Дункерк, Эль Аламэйн, Італьянскай ды Бірманскай кампаніях і высадцы ў Нармандыі. Пасьля вайны ваяваў у Карэі, выконваў місіі ў Босьніі і Герцагавіне ды Косаве, Аўганістане ў 2002 ды Іраку ў 2003 року.
Каралеўскі танкавы полк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў