Каралеўства Грэцыя

Каралеўства Грэцыя
Βασίλειον τῆς Ἑλλάδος
Сьцяг Каралеўства Грэцыі Герб Каралеўства Грэцыі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Каралеўства Грэцыі

Тэрытарыяльныя зьмены Грэцкага каралеўства з 1824 па 1947 год

Афіцыйная мова грэцкая
Сталіца Атэны
Форма кіраваньня Манархія


Каралеўства Грэцыя (па-грэцку: Βασίλειον τῆς Ἑλλάδος) — грэцкая манархія, заснаваная пастановай «вялікіх дзяржаў» (Вялікабрытанія, Францыя, Расея), якое замацавала Лёнданская канфэрэнцыя 1832 году. Манархія ў Грэцыі была прызнана афіцыйна на міжнародным узроўні ў Канстантынопальскім пагадненьні 1832 году, акрамя таго Грэцыі гарантавалі поўную бясьпеку і незалежнасьць ад Асманскай імпэрыі. Такім чынам узьнікла незалежная грэцкая дзяржава, якая замяніла Першую Грэцкую Рэспубліку, утвораную падчас нацыянальна-вызваленчай вайны.

Першая манархія існавала да 1924 году, калі была абвешчана Другая Грэцкая Рэспубліка. Манархія была адноўлена ў 1935 годзе з вяртаньнем на грэцкі прастол дынастыі Глюксбургаў. З прыходам ваеннай хунты «чорных палкоўнікаў» манархія была ліквідавана, а апошні грэцкі кароль Канстантын II быў высланы з краіны і пазбаўлены маёмасьці і грэцкага грамадзянства.

Прыведзены даты кіраваньня грэцкіх манархаў.

Дынастыя Вітэльсбахаў

Дынастыя Глюксбургаў

  • Георг I: 30 сакавіка 1863 — 18 сакавіка 1913
  • Канстантын I: 18 сакавіка 1913 — 11 чэрвеня 1917 году і 19 сьнежня 1920 — 27 верасьня 1922
  • Аляксандар I: 11 чэрвеня 1917 — 25 кастрычніка 1920
  • Георг II: 27 верасня 1922 — 25 сакавіка 1924 і 3 лістапада 1935 — 1 красавіка 1947
  • Павал I: 1 красавіка 1947 — 6 сакавіка 1964
  • Канстантын II: 6 сакавіка 1964 — 1 чэрвеня 1973