Карляс Сальсыда | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 красавіка 1980[1][2][3] (44 гады) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца, цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2006 2006—2010 2010—2012 2011—2012 2012—2014 2014—2019 2019—2020 |
Гвадаляхара ПСВ Эйндговэн Фулгэм → УАНЛ Тыгрэс (арэнда) УАНЛ Тыгрэс Гвадаляхара Вэракрус |
96 (2) 121 (3) 23 (0) 37 (1) 62 (4) 117 (2) 30 (0) |
Зборныя | ||
2004—2014 | Мэксыка | 120 (10) |
Карляс Арнольда Сальсыда Флёрэс (па-гішпанску: Carlos Arnoldo Salcido Flores; нарадзіўся 2 красавіка 1980 году, Акатлян, Мэксыка) — былы мэксыканскі футбаліст, абаронца і гулец нацыянальнай зборнай Мэксыкі.
Карляс пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў мэксыканскім клюбе «Гвадаляхара» ў 2001 годзе. Ён дэбютаваў у чэмпіянаце Мэксыкі 22 ліпеня 2001 году. У агульнай складанасьці за 5,5 году выступаў за «Гвадаляхару» Сальсыда згуляў 105 гульняў і забіў 2 галы. Пасьля чэмпіянату сьвету 2006 году гульцом цікавіліся многія эўрапейскія клюбы.
10 ліпеня 2006 году Сальсыда падпісаў 4-гадовы кантракт з ПСВ[4]. Дэбют Карляса за ПСВ адбыўся 13 жніўня 2006 году ў матчы супраць «Аяксу». Свой першы гол за ПСВ ён забіў 18 лістапада 2006 году ў матчы супраць «Эксэльсіёру». Першы сэзон у ПСВ у Карляса прайшоў выдатна. У Эрэдывізіі Сальсыда згуляў у 33 з 34 матчаў каманды, і стаў чэмпіёнам Нідэрляндаў разам з камандай. У 2007 годзе пасьля сыходу з ПСВ Міхаэля Райзыгера Карляса ўзяў сабе нумар 3, такі ж як у нацыянальнай зборнай. Гэтак жа ён быў прызначаны віцэ-капітанам каманды[5]. 5 сьнежня 2007 году Сальсыда падоўжыў дамову з клюбам да заканчэньня сэзону 2011—2012 гадоў[6].
У жніўні 2010 году Карляс перайшоў у склад англельскага клюбу «Фулгэм» за 1,6 млн эўра[7]. Дэбют Сальсыда за «дачнікаў» адбыўся 28 верасьня 2010 году ў матчы чэмпіянату Ангельшчыны супраць «Блэкбэрн Ровэрз». У гэтым матчы Карляс зрабіў галявую перадачу на партнэра па камандзе Клінта Дэмпсі на 56-й хвіліне матчу, які зраўняў лік у матчы 1:1.
17 жніўня 2011 году было абвешчана, што Сыльсыда пяройдзе ў склад мэксыканскага клюбу «УАНЛ Тыгрэс» на правах арэнды да канца сэзону. У сувязі з рабаваньнем дому Карляса ў Лёндане, ён прасіў, каб ягоная сям’я таксама пераехала ў Мэксыку[8]. У сваім першым сэзоне ў Мэксыцы, Сальсыда дапамог «УАНЛ Тыгрэс» перамагчы свой трэці чэмпіёнскі тытул, які стаў першым за апошнія больш чым трыццаць гадоў. 7 сакавіка 2012 году кіраўніцтва «Фулгэма» пацьвердзіла, што Сальсыда далучыўся да мэксыканскага клюбу на сталай аснове.
20 траўня 2014 году Карляс падпісаў дамову са сваім былым клюбам «Гвадаляхарай».
Карляс дэбютаваў у зборнай Мэксыкі ў 2004 годзе. У 2005 годзе ён згуляў на Кубку канфэдэрацыяў усе 5 матчаў зборнай Мэксыкі ў стартавым складзе. У паўфінальным матчы супраць зборнай Аргентыны ў дадатковы час ён забіў свой першы гол за зборную Мэксыкі. Сальсыда быў уключаны Рыкарда Ля Вольпэ ў склад зборнай на чэмпіянат сьвету па футболе ў Нямеччыне, дзе згуляў 4 матчы. Улетку 2010 году Карляс ў складзе нацыянальнай каманды паехаў на чэмпіянат сьвету 2010 году ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, дзе адгуляў усе матчы без заменаў. У складзе Алімпійскай зборнай Мэксыкі, Сальсыда стаў алімпійскім чэмпіёнам Летніх гульняў у Лёндане.
ПСВ Эйндговэн:
«УАНЛ Тыгрэс»:
«Гвадаляхара»:
Мэксыка:
Карляс Сальсыда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў