Карлё Кудычыні

Карлё Кудычыні
Карлё Кудычыні
Carlo Cudicini
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 верасьня 1973(1973-09-06)[1][2] (51 год)
Мілян, Італія
Рост 186 см
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1992—1995
1993—1994
1995—1996
1996—1997
1997—2000
1999—2000
2000—2009
2009—2012
2013
Мілян
Кома (арэнда)
Прата
Ляцыё
Кастэль ды Сангра
Чэлсі (арэнда)
Чэлсі
Тотэнгэм Готспур
Лос-Анджэлес Гэлаксі
0 (0)
6 (0)
30 (0)
1 (0)
14 (0)
1 (0)
142 (0)
19 (0)
21 (0)
Трэнэрскія клюбы
Чэлсі

Карлё Кудычыні (па-італьянску: Carlo Cudicini; нарадзіўся 6 верасьня 1973 году, Мілян, Італія) — італьянскі футбаліст, брамнік.

Карлё Кудычыні быў на працягу двух сэзонаў найлепшым брамнікам «Чэлсі», і наступнае трансфэрнае акно паказала, што ў ім зацікаўленыя шматлікія каманды Прэм’ер-лігі. Звышдакладныя рухі, мамэнтальная рэакцыя, імклівыя дзеяньні ў межах варот — усё гэта характарызуе Карлё.

Карлё быў набыты ўсяго за 160 тысяч фунтаў стэрлінгаў Джанлюкай Віяльлі. У Ангельшчыну ён пераехаў пасьля траўмы ў Італіі. Кар’ера Кудычыні пачыналася ў «Мілане», у клюбе, дзе ў 1960-я гады бліскаў яго бацька, Фабіё Кудычыні, названы заўзятарамі каманды лепшым галкіпэрам «Расанэры» дваццатага стагодзьдзя.

Малады Карлё гуляў за «Мілян» два разы падчас Лігі чэмпіёнаў, але ні разу не зьяўляўся ў матчах Сэрыі А. Траўма пэндзля выбіла Кудычыні з гульні на два гады, а потым яшчэ доўгі час яна нагадвала аб сабе, скараціўшы зьяўленьні Кудычыні на полі да мінімуму адной гульні ў сэзон.

Але знаёмыя Віяльлі ўсё яшчэ памяталі таленавітага Кудычыні, таму Карлё ўзялі ў «Чэлсі» запасным Эду дэ Гую. Пераход у «Чэлсі» выратаваў Кудычыні ад гульні ў камандах ніжэйшых дывізіёнаў у Італіі. Спачатку Кудычыні быў аддадзены «Чэлсі» ў арэнду ўсяго на адзін год, а потым ён цалкам перайшоў у клюб.

Час Кудычыні надышоў, калі Эд дэ Гуй стаў здаваць свае пазыцыі, і нават Марк Босьніч ня змог перашкодзіць Карлё праявіць сябе. Карлё быў названы гульцом году сэзону 2001/2002, і камандзе вельмі не хапала Карлё, калі ён прапускаў матчы з-за наступстваў траўмы.

Таму ні для каго ня стаў дзіўным прыход у каманду Пэтра Чэха ўлетку гэтага году. Новы сэзон Карлё пачаткаў запасным, а празь некаторы час ён атрымаў яшчэ адну траўму.

Усе гэтыя акалічнасьці прывялі да таго, што Карлё саступіў першае месца ў асноўным складзе Пэтру Чэху, і ў сэзоне 2006/2007 часьцей выходзіў на поле ва ўнутраных матчах, чым у міжнародных гульнях. Ня быў ён у складзе «Чэлсі» і ў фінале Кубка лігі, пераможцамі якога сталі менавіта «сінія».

Аднак Карлё не губляе надзеі прабіцца ў асноўны склад каманды. Нягледзячы на тое, што ім цікавіліся шматлікія каманды Прэм'ер-лігі, ён застаўся верны кантракту, падпісанаму з «Чэлсі», і поўны рашучасьці паказваць выдатную гульню, выходзячы на поле. Карлё — адзін з «вэтэранаў» каманды, толькі капітан Джон Тэры даўжэй гуляе ў «Чэлсі».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карлё Кудычынісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в Carlo Cudicini // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в CARLO CUDICINI // Argentine Soccer Database (гішп.)