Карлё Мадэрна | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 14 траўня 1556[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 30 студзеня 1629[2][3] (72 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | архітэктар |
Навуковая сфэра | барокавая архітэктура[d] |
Узнагароды | |
Карлё Мадэрна (па-італьянску: Carlo Maderno; 1556—1629) — рымскі архітэктар, вучань свайго дзядзькі, Дамэніка Фантаны.
Зь ягоных пабудоў самыя вядомыя месьцяцца ў Рыме. Гэта фасад царквы сьвятой Сусаны, які ўяўляе сабой першы прыклад распаўсюджаных ў XVII стагодзьдзі фасадаў зь дзьвюма ці некалькімі, надбудаванымі адзін над адным, ордарамі, палац Матэі-дзі-Джовэ, фантаны на пляцу сьвятога Пятра і часткова палац Барбэрыні, скончанае Бэрніні і Бараміні. Увекавечыў сваё імя дзякуючы сканчэньню будаўніцтва ў пэрыяд 1605 па 1613 гады катэдры Сьвятога Пятра. Першапачатковы плян Брамантэ, то бок грэцкі роўнаканцовы крыж, ён ператварыў у лацінскі, падоўжыўшы заходнюю частку катэдры на тры гіганцкіх пралёта і збудаваўшы перад ім велічэзныя сенцы. Даволі нярадасны фасад катэдры — таксама ягоны твор; аднак яму не атрымалася выканаць свой праект цалкам, бо асяданьне глебы не дазволіла пабудаваць на двух канцах фасаду вежы, якія пераразалі б аднастайную лінію атыка і надалі б яму большую манумэнтальнасьць і гармонію.
Мадэрна пазьней быў сувора крытыкаваны нельга. Але яму стаяць у заслугу тое, што ён выстаяў супраць агульнага ў ягоны час захапленьня экстравагантнымі і таннымі эфэктамі, бо імкнуўся пры дабудоўцы катэдры сьвятога Пятра рабіць на ўзор Брамантэ і Мікелянджэлё, не аддаляючыся ад строгасьці і высакароднасьці іхных ідэяў.