Карова | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Парнакапытныя |
Падатрад | Жвачныя |
Сямейства | Пустарогія |
Род | Сапраўдныя быкі |
Від | Дзікі бык |
Бінамінальная намэнклятура | |
Bos taurus taurus | |
Каро́ва — саміца эўрапейскага быка, парнакапытная жывёла, што разводзіцца дзеля атрыманьня малака й ялавічыны.
Вылучаюць мясныя, мяса-малочныя й малочныя пароды кароваў. Зьяўляецца падвідам віда свойскага быка. У сьвеце налічваецца каля 1,3 млрд асобаў буйной рагатай жывёлы, пераважна — кароваў. Найбольшае пагалоўе налічваецца ў Індыі (каля 400 млн), Бразыліі й Кітаі (па 150 млн).
За 1990—2023 гады плоднасьць упала з 90 да 72 цялятаў на 100 кароваў. Пры гэтым для ўзнаўленьня патрабавалася нараджэньне 95 цялятаў на 100 кароваў за год. У выніку назіралася зьніжэньне пагалоўя кароваў у Беларусі[1].
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |