Карупцыя

Кару́пцыя (лац. corruptio — «сапсаваньне») — злоўжываньне службавай асобай нададзенымі ёй паўнамоцтвамі для асабістага ўзбагачэньня. Найбольш пашыраныя праявы: подкуп службоўцаў, хабарніцтва за наданьне дабротаў і прывілеяў ды пратэкцыянізм. Пашыраецца пры павелічэньні ліку чыноўнікаў і іх ператварэньні ў грамадзкі слой, які мае ўладныя прывілеі. Ёсьць неад’емным складнікам і ўмовай існаваньня ценявой гаспадаркі, маёмаснага расслаеньня грамадзтва, чыньнікам заняпаду гаспадарча-палітычнага жыцьця і падзеньня грамадзкіх нораваў. Удзел у ёй чыноўнікаў і праваахоўнікаў стварае ўмовы, калі пры павелічэньні гаспадарчай злачыннасьці зьмяншаецца прыцягненьне правапарушальнікаў да крымінальнай адказнасьці і пашыраецца дзейнасьць мафійных установаў грамадзтва[1].

У 2010 г. на карупцыю прыпадала 2,9% выяўленых злачынстваў (3,6 тыс. з 140 тыс.)[2]. Найбольш пашыранымі відамі былі хабарніцтва (36,4%), службовы падлог (28,8%) і крадзеж на працы (23,7%)[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карупцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў