Каскадныя табліцы стыляў[1] (па-ангельску: CSS) — фармальная мова апісаньня зьнешняга выгляду дакумэнта, напісанага з выкарыстаньнем мовы разьметкі[2].
Звычайна выкарыстоўваецца як сродак апісаньня, афармленьня зьнешняга выгляду вэб-старонак, напісаных з дапамогаю моў разьметкі HTML ды XHTML, але можа прымяняцца да любых XML-дакумэнтаў.