Шрыхарыко́та (па-ангельску: Shriharikota) — касмадром у Індыі. Геаграфічныя кардынаты — 14˚ паўночнай шыраты і 80˚ усходняй даўгаты. Нахіл арбітаў — 44 — 47˚.
Разьмешчаны за 100 км на поўнач ад гораду Мадрас на высьпе Шрыхарыкота (штат Андхра-Прадэш). Будаўніцтва касмадрому было распачатае ў 1971 годзе, функцыянуе з 1979-га, у 1980-м адправіў у космас першы індыйскі спадарожнік. Належыць Індыйскай арганізацыі касьмічных дасьледаваньняў. На касмадроме маюцца стартавыя комплексы для запуску індыйскіх ракетаў-носьбітаў і мэтэаралягічных ракетаў, станцыя сачэньня, два мантажна-выпрабавальныя комплексы, стэнды для выпрабаваньняў ракетных рухавікоў, выпрабавальны вібрастэнд.