Каспэр Дольбэрг | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 кастрычніка 1997[1][2] (27 гадоў)
| |
Рост | 186 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Андэрлехт | |
Нумар | 12 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2016 2016—2019 2019—2023 2022 2023 2023— |
Сылькебарг Аякс Ніцца → Сэвільля (арэнда) → Гофэнгайм (арэнда) Андэрлехт |
3 (0) 78 (33) 74 (23) 4 (0) 13 (1) 61 (29) |
Зборныя | ||
2016— | Данія | 54 (11) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ка́спэр До́льбэрг (па-дацку: Kasper Dolberg; нар. 6 кастрычніка 1997 году) — дацкі футбаліст, нападнік бэльгійскага клюбу «Андэрлехт» і нацыянальнай зборнай Даніі.
Пачынаў кар’еру ў клюбу «Сылькебарг», дзе задэбютаваў 17 траўня 2015 году ў матчы супраць «Брэнбю».
5 студзеня 2015 году «Аякс» абвесьціў, што ўлетку 17-гадовы Дольбэрг пяройдзе ў клюб, падпісаўшы трохгадовы кантракт зь лета 2015 году па лета 2018 году[3]. Гулец быў заўважаны дацкім скаўтам Ёнам Стээнам Ольсэнам, тым самым скаўтам, які некалі выявіў таленты такіх гульцоў, як то Златан Ібрагімавіч, Віктар Фішэр і Крыстыян Эрыксэн[4]. 13 траўня 2016 году Дольбэрг пагадзіўся падоўжыць кантракт да 2021 году[5]. 7 жніўня 2016 году дацкі футбаліст дэбютаваў у Эрэдывізіі ў матчы супраць «Спарты». Праз тыдзень ён зьявіўся ў першай адзінаццатцы ў матчы супраць «Роды», у якіх адзначыўся двума галамі. У кастрычніку ён правёў свой першы гол у матчы супраць «Фэеноорду», а празь месяц зрабіў хет-трык у матчы супраць НЭК[6].
У жніўні 2019 году Дольбэрг далучыўся да францускай «Ніццы» зь Лігі 1 за 20,5 мільёны эўра[7]. У свой першы сэзон на новым месцы нападнік улучыў 11 галоў у брамы супернікаў, дзякуючы чаму быў названы заўзятарамі найлепшым футбалістам клюбу. Далей футбаліст ня даваў рады, таму два гады запар правёў у арэндзе ў «Сэвільлі» і «Гофэнгайму». У ліпені 2023 году прыяднаўся да бэльгійскага «Андэрлехту», дзе зноў займеў неблагія галявыя паказьнікі.
У лістападзе 2016 года Дольбэрг атрымаў свой першы выклік у зборную Даніі на матчы супраць зборных Казахстану і Чэхіі[8]. 11 лістапада 2016 году гулец дэбютаваў у нацыянальнай зборнай, зьявіўшыся на замену ў другім тайме ў пераможным матчы зборнай Даніі супраць зборнай Казахстану, які скончыўся зь лікам 4:1[9] [25].
«Аякс»: