Касьцюковічы лац. Kaściukovičy | |||||
![]() Новая царква | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 28 жніўня 1508 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Касьцюковіцкі | ||||
Вышыня: | 172 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 15 977 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2245 | ||||
Паштовыя індэксы: | 213653, 213654, 213655, 213656 | ||||
СААТА: | 7235501000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°20′20″ пн. ш. 32°2′46″ у. д. / 53.33889° пн. ш. 32.04611° у. д.Каардынаты: 53°20′20″ пн. ш. 32°2′46″ у. д. / 53.33889° пн. ш. 32.04611° у. д. | ||||
Касьцюковічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Касьцюковічы | |||||
![]() | |||||
https://kostukovichi.gov.by/ |
Касьцюко́вічы — места ў Беларусі, на рацэ Жадуньцы. Адміністрацыйны цэнтар Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 15 977 чалавек[1]. Знаходзяцца за 160 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя Камунары на лініі Крычаў — Унеча (Расея), вузел аўтамабільных дарог на Клімавічы, Краснапольле, Хоцімск, Чэрыкаў, Сураж.
Касьцюковічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны.
Першы пісьмовы ўпамін пра сяло Касьцюкова ў Лучыцкай воласьці датуецца 28 жніўня 1508 году[2]. Паселішча ўваходзіла ў склад Амсьціслаўскага ваяводзтва.
У 1730-я гады ў Касьцюковічах было 35 дымоў[2]. Пад 1739 годам яны ўпамінаюцца як прыватнаўласьніцкае мястэчка менскага гараднічага Ю. Іваноўскага. У гэты час тут дзеялі 2 царквы.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Касьцюковічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Цеханавецкіх. На 1784 год у Касьцюковічах было 89 дымоў, дзеяў касьцёл пры кляштары францішканаў. На 1800 год — 88 двароў. У 1826 годзе ў мястэчку адкрылася павятовая вучэльня. У гэты час Касьцюковічы набылі вядомасьць коннымі кірмашамі, тут працавала 14 крамаў. На 1858 год — 224 двары.
У 1861 годзе ў Касьцюковічах працавалі 9 гарбарняў, з 1865 году — пенькатрапальня, з 1875 году — сукнавальня, з 1880 году — 2 маслабойні, у 1876—1881 гадох — 3 крупадзёркі. На 1880 год у мястэчку было 327 двароў, дзеялі царква (мураваная) і сынагога (драўляная), працавалі 7 скураапрацоўчых майстэрняў, прыёмны пакой, паштовая станцыя, царкоўнапрыходзкая школа, 3 малітоўныя школы, аптэка, штогод праводзіліся 2 кірмашы (9 траўня і 6 сьнежня). На 1886 год працавалі броварны завод, 8 гарбарных майстэрняў, млын, 94 крамы, царкоўнапрыходзкая школа, лякарня і аптэка; дзеялі 2 цэрквы і сынагога; штогод праводзіліся 2 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 411 двароў, 2 пенькатрапальныя, 6 скураапрацоўчых, 5 маслабойных, 2 абараначныя прадпрыемствы, вадзяны млын, сукнавальня, 3 крупадзёркі, 20 ганчарняў, 5 кузьняў, 104 крамы, 3 заезныя двары, 3 карчмы, хлебазапасны магазын. На 1909 год — 10 мураваных і 355 драўляных будынкаў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Касьцюковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Касьцюковічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну Магілёўскай вобласьці. У 1926 годзе ў Касьцюковічах пачала працаваць гантарэзьня, у 1931 годзе — ільнапеньказавод і друкарня, у 1932 годзе — прамысловы камбінат і маслазавод. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала статус места. У Другую сусьветную вайну з 14 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
3 студзеня 2005 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Касьцюковічаў.
У Касьцюковічах працуюць 4 сярэднія, базавая, спартовая школы, школа мастацтваў, цэнтар дзіцячай творчасьці, станцыя юных натуралістаў.
Дзеюць раённы цэнтар культуры. У 1973 годзе адкрыўся краязнаўчы музэй.
Выдаецца раённая газэта «Голас Касьцюкоўшчыны».
У паваенных Касьцюковічах цэнтральная частка забудоўвалася капітальнымі 2—5-павярховымі дамамі, у паўночнай частцы зьявіўся жылы квартал з 2—4-павярховых дамоў. У сучасным месьце сфармаваліся новыя 5-павярховыя раёны ў заходняй і паўднёва-заходняй частках.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Інтэрнацыянальная вуліца | Прусінская вуліца |
Ленінская вуліца | Муравільская вуліца |
Юнацкая вуліца | Крычаўская вуліца[12] |
? | Рынак пляц |
З урбананімічнай спадчыны Касьцюковічаў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Палонская.
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці. Ільнозавод.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Касьцюковічаў |
---|
|
Дзее Касьцюковіцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў адной з 2 мескіх гасьцініцаў[13].
|