![]() | У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Катастрофа Іл-20 Расейскага войска ў Сырыі (2018) | |
![]() Самалёт Іл-20 | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 17 верасьня 2018 году |
Характар | Падзеньне на зямлю |
Прычына | памылковы ўдар ракеты СПА Сырыі з-за налёту самалётаў ВПС Ізраілю |
Месца катастрофы | Сырыя заходней места Баняс |
Пункт вылету | Сырыя, лётнішча Хмэймім |
Пункт прызначэньня | Сырыя, лётнішча Хмэймім |
Паветранае судна | |
Назва самалёта | Іл-20 |
Авіякампанія | Міністэрства абароны Расеі |
Бартавы нумар | RF-93610 |
Пасажыры | 0 |
Экіпаж | 15 |
Параненыя | 0 |
Загінулі | 15 |
Выжылі | 0 |
Катастрофа Іл-20 — зьнішчэньне самалёта радыёэлектроннай выведкі Іл-20 войска Расеі са складу авіяцыйнай групы ВПС Расеі ў Сырыі, якое адбылося на тэрыторыі Сырыйскай Арабскай Рэспублікі 17 верасьня 2018 году. Прычына падзеньня самалёта — удар ракеты.
17 верасьня 2018 году Ізраіль прыняў разьвязак нанесьці ракетны ўдар па мэтах у Латакіі. Удару чатырох ізраільскіх Ф-16 падпалі пад вайсковыя аб’екты, на якіх, па заяве ізраільскага боку, ішла рыхтоўля да перадачы сыстэм вытворчасьці зброі ад Ірана лібанскай шыіцкай групоўцы «Хэзбала» (Ізраіль лічыць іранская прысутнасьць у Сырыі пагрозай дзяржаўнай бясьпекі). Ізраільскія вайскоўцы апавясьцілі прадстаўнікоў расейскага вайсковага камандаваньня ў Сырыі, паводле словаў расейскага міністра абароны — за хвіліну да ўдару.
Месца падзеньня самалёта выяўлена ў 27 км заходней населенага пункта Баняс (вобласьць Тартус) Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу ўсклаў віну на ізраільскі бок.
На сусьветным роўні шэраг службовых асобаў выказалі спачуваньні маскальскаму боку, ад Ізраіля выступіў прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньяху, ад Францыі кіраўнік Мінабароны Флоранс Парлі, ад ЗША прэзыдэнт Дональд Трамп і спэцпрадстаўнік дзяржсакратара па Сырыі Джэймз Джэфры. Спачуваньні ў зьвязку з згубай пятнаццаці маскальскіх вайскоўцаў выказаў Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад.