Катастрофа Як-42 пад Мазыром

Катастрофа Як-42 Ленінградзкай УГА пад Мазыром
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 28 чэрвеня 1982
Час 10:49
Характар катастрофа
Прычына адмова тэхнікі, хібы ў канструкцыі
Месца катастрофы каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёну, Гомельская вобласьць, БССР
Пункт вылету Ленінград (Пулкава)
Пункт прызначэньня Кіеў (Барыспаль)
Паветранае судна
Мадэль самалёта Як-42
Дата выпуску 1981
Авіякампанія «Аэрафлот» (СССР)
Рэгістрацыйны нумар 67302109
Пасажыры 124
Экіпаж 8
Загінулі 132
Выжылі 0

Катастрофа Як-42 пад Мазыром — авіякатастрофа, якая адбылася 28 чэрвеня 1982 году каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці БССР.

Знаходзячыся на вышыні 9000 мэтраў, экіпаж атрымаў дазвол на зьніжэньне да 7800 м. Падчас зьніжэньня самалёт рэзка перайшоў на пікіраваньне і на вышыні 5700 м ад перагрузак цалкам разваліўся. Аскепкі ўпалі ў ваколіцах в. Вербавічы.

У момант зьніжэньня з прычыны поўнага зносу разьбы шрубкі адбыўся самаадвольны пераход стабілізатара на пікіраваньне. Знос разьбы быў выкліканы канструктыўнай недасканаласьцю вузла і нізкай якасьцю вытворчасьці. Прадугледжаны рэгламант тэхнічнага абслугоўваньня і агляду мэханізму перастаноўкі стабілізатара не дазваляў выявіць прызнакі зносу шрубавай пары па дзейснай тэхналёгіі.

Пасьля катастрофы эксплюатацыя ўсяго парку самалётаў Як-42 была прыпыненая амаль на два гады. Праверка стану зьнятых зь іншых самалётаў Як-42 дэталяў шрубавых пар паказала, что знос разьбы гайкі меў месца і на іх.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]