Катэрка | |
польск. Koterka | |
Мясцовая назва: | Koterka |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мельнік |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-307 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°21′20″ пн. ш. 23°12′19″ у. д. / 52.35556° пн. ш. 23.20528° у. д.Каардынаты: 52°21′20″ пн. ш. 23°12′19″ у. д. / 52.35556° пн. ш. 23.20528° у. д. |
Катэрка на мапе Польшчы ![]() ![]() Катэрка | |
![]() |
Катэ́рка (па-польску: Koterka, па-падляску: Kotérka[1]) — прысёлак вёскі Такары ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 640.
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Іконы Божай Маці Ўсіх Смуткуючых Радасьць, цэнтар прыхода знаходзіцца ў Такарах[2]).
Паводле хронікі царквы ў Такарах у 1852 г. на месцы сёньняшняй царквы ў Катэрцы мясцовая жыхарка Еўфрасіньня Івашчук сустрэла невядомую жанчыну, якая прыказала пабудову царквы на лясным балоце. Пасьля 1852 г. мясцовы настаяцель Сімон Будзіловіч фундаваў пры крыніцы на балоце крыж, да якога сталі паломнічаць хворыя жыхары навакольных вёскаў. Новым месцам культу пацікавіліся царкоўныя ўлады, якія пачаткова не давалі дабра на пабудову тут царквы. Афіцыйна дазволена было будаваць тут царкву толькі ў 1909 г., пабудова закончылася ў 1912 г. і сьвятыня была асьвяшчоная ў гонар іконы Божай Маці Ўсіх Смуткуючых Радасьць. У міжваенны пэрыяд Катэрка належала да гміны Высокае Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Да канца Другой сусьветнай вайны царква належала да прыходу ў Такарах, але пасьля савецка-польскай вайны ў 1946 г. стала парафіяльнай царквой дла такараўскага прыходу[3].
Катэрка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|