Кафана (па-сэрбскахарвацку: kavana, па-басьнійску: kahvana і па-македонску: кафеана) — назва ўстановаў, падобных да бістро, распаўсюджаных у краінах былой Югаславіі, дзе ў асноўным пілі алькаголь і каву ці сустракаліся па розных пытаньнях. У цяперашні час у кафанах звычайна падаюць безалькагольныя напоі і каву.
Падобныя ўстановы зьявіліся ў Асманскай імпэрыі і пасьля распаўсюдзіліся на Балканы. Назва паходзіць ад турэцкага слова kahvehane, якое ўзятае з арабскай і пэрсыдзкай qahve (кава) і khane (дом).