Кацпэр Хадына | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 траўня 1999[1] (25 гадоў) | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Легія | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2020 2018 2020—2024 2024— |
Заглембе-2 Любін → Бытовія (арэнда) Заглембе Любін Легія |
38 (2) 3 (0) 123 (20) 5 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ка́цпэр Хады́на (па-польску: Kacper Chodyna; нар. 24 траўня 1999 году) — польскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Легія».
У дзяцінстве Хадына займеў магчымасьць трэнавацца зь юніёрскімі камандамі «Міляну»[3]. Пасьля далучыўся да акадэміі познанскага «Леха», дзе правёў чатыры гады, перш чым дэбютаваць у рэзэрвовай камандзе трэцяй лігі[4]. У сэзоне 2016—2017 гадоў згуляў 13 матчаў і забіў адзін гол. Праз год поруч з таварышам Сэрафінам Шотам далучыўся да другой каманды люблінскага «Заглембя», дзе таксама абараняў колеры рэзэрвовай дружыны. У 2018 годзе быў аддадзены ў арэнду ў «Бытовію» зь Першай лігі, дзе, аднак, згуляў зусім вобмаль[5].
Па вяртаньні з арэнды на сэзон 2019—2020 гадоў трапіў у заяўку асноўнай каманды клюбу. Запачаткаваў выступы ў Экстраклясе ў кашулі «Заглембя» 9 лютага 2020 году ў матчы супраць «Пяста». Матчы скончыўся на карысьць глівічанаў зь лікам 0:2. У наступным годзе гулец стаў найлепшым маладым футбалістам лістапада. У наступных кампаніях ён нязьменна гуляў у стартавым складзе, а ў сэзоне 2023—2024 гадоў забіў сем галоў і аддаў дзесяць галявых перадачаў у 31 матчы, стаўшы другім бамбардзірам клюбу[6].
12 чэрвеня 2024 году «Легія» абвесьціла аб далучэньні да Хадыны. Працоўная дамова разьлічаная на чатыры гады, а пераход абышоўся варшаўцам ў 860 тысяч эўра[7].