Кашадары

Кашадары
лет. Kaišiadorys
Кашадары
Герб Кашадараў
Першыя згадкі: 1590
Горад з: 1946
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Плошча: 11 км²
Вышыня: 73 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 7644 чал.
шчыльнасьць: 694,91 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-56001
Геаграфічныя каардынаты: 54°51′0″ пн. ш. 24°27′0″ у. д. / 54.85° пн. ш. 24.45° у. д. / 54.85; 24.45Каардынаты: 54°51′0″ пн. ш. 24°27′0″ у. д. / 54.85° пн. ш. 24.45° у. д. / 54.85; 24.45
Кашадары на мапе Летувы
Кашадары
Кашадары
Кашадары
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kaisiadorys.lt/

Кашада́ры (па-летувіску: Kaišiadorys) — горад у Цэнтральнай Летуве, у Ковенскім павеце, зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Кашадарскага раёну. Горад знаходзіцца паміж Вільняй і Коўнам. Праз Кашадары цякуць Нёман і Вілія. Колькасьць насельніцтва гораду налічвае каля 10 тыс. чалавек. Кашадары адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Недалёка ад гораду знаходзіцца Летувіскі інстытут вэтэрынарыі.

Назва гораду паходзіць ад імя татарына Кайшадара, які жыў тут у XVI стагодзьдзі. Але летувісы прыдумалі легенду, што горад атрымаў назву ў XІХ стагодзьдзі, калі тут будавалі чыгунку. Мясцовыя непісьменныя жамойты ўвесь час падыходзілі да будовы і пыталі: «ką čia daro?», што азначае «што тут адбываецца?».

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1590 годзе. У першай палове ХІХ стагодзьдзя маёнтак Кашадары належаў сям’і Раемэраў. У 1860-х гадах маёнтак перайшоў да лекара Раемэраў — Яцкевіча. У 1866 годзе тут жыло 29 жыхароў. Разьвіцьцё паселішча атрымала пасьля пабудовы чыгуначнай станцыі на лініі Вільня — Коўна. Потым тут прайшла лінія на Шаўлі. Падчас Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе горад быў заняты нямецкімі войскамі. Пасьля 1918 году горад апынуўся ў Польшчы. У верасьні 1939 году ў горад увайшлі савецкія войскі. Да дабравольнага ўваходу Летувы ў склад СССР горад належыў БССР. З 1941 да 1944 году Кашадары былі акупаваныя нямецкімі войскамі.[1]