Кашыяс-ду-Сул | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 20 чэрвеня 1890 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 817 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 54 | ||||
Паштовы індэкс: | 95000-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 29°10′4″ пд. ш. 51°10′44″ з. д. / 29.16778° пд. ш. 51.17889° з. д.Каардынаты: 29°10′4″ пд. ш. 51°10′44″ з. д. / 29.16778° пд. ш. 51.17889° з. д. | ||||
Кашыяс-ду-Сул | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.caxias.rs.gov.br/ |
Кашы́яс-ду-Сул (па-партугальску: Caxias do Sul) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 517 тысяч чалавек, прычым многія з жыхароў маюць нямецкае ці італьянскае паходжаньне. Ёсьць часткай рэгіёну Сэра-Гауша.
Да прыбыцьця сюды эўрапейцаў на тэрыторыях сучаснага места жылі індзейскія плямёны. Першымі жыхарамі з Старога Сьвету былі італьянскія мігранты з рэгіёнаў Вэнэта, Лямбардыя і Трэнта. Яны заснавалі тут паселішча пад назвай Нова-Міляна. Тым ня менш, афіцыйна паселішча было закладзенае крыху пазьней 20 ліпеня 1890 году пад назовам Кашыяс[2]. З разьвіцём гораду пачала ягоная індустрыялізацыя, у той час у сельскай гаспадарцы пераважала вінаградарства, а таксама вырошчваньне пшаніцы і кукурузы. На сёньня ў горадзе месьцяцца некалькі буйных заводаў.