Каін | |
קין | |
«Каін вядзе Авэля на сьмерць» Дж. Тысо | |
Плоць | мужчынская[d] |
---|---|
Занятак | фэрмэр |
Бацька | Адам[1] |
Маці | Эва[2] |
Дзеці | Enoch[d][3] |
Cain ў Вікісховішчы |
Ка́ін (па-габрэйску: קין ад корня ק.נ.ה кана́, які мае значэньне «ствараць») — паводле біблейскага паданьня, старэйшы сын Адама й Евы, земляроб, які ад зайздрасьці забіў свайго роднага брата Авэля — пастуха за тое, што Бог прыняў дары апошняга, а яго дары адхіліў. За гэты ўчынак быў асуджаны й пракляты Богам. У паданьні пра забойства Каінам Авэля шэраг дасьледнікаў бачаць яскравае адлюстраваньне барацьбы земляробчых і жывёлагадоўчых этнічных групаў габрэйскага народу старажытнага часу[4].