Сымбаль |
Назва |
Зарад |
Маса
|
бел. |
анг.
|
Першае пакаленьне
|
d |
найніжэйшы |
down
|
−1/3 |
~ 5 МэВ/c²
|
u |
найвышэйшы |
up
|
+2/3 |
~ 3 МэВ/c²
|
Другое пакаленьне
|
s |
дзіўны |
strange
|
−1/3 |
95 ± 25 МэВ/c²
|
c |
зачараваны |
charm
|
+2/3 |
1,8 ГэВ/c²
|
Трэцяе пакаленьне
|
b |
прыгожы |
beauty (bottom)
|
−1/3 |
4,5 ГэВ/c²
|
t |
праўдзівы |
truth (top)
|
+2/3 |
171 ГэВ/c²
|
Кварк — фундамэнтальная часьцінка ў стандартнай мадэлі, якая не назіраецца ў свабодным стане. Гіпотэза пра існаваньне кваркаў узьнікла ў 1964 г. у схеме ўнітарнае сымэтрыі. Тэорыя прыпісвае кваркам дробны электрычны зарад (1/3 і 2/3 ад элемэнтарнага). Паводле стандарнае мадэлі зь іх складаюцца ўсе гадроны. З трох — барыёны, і з пары кварк-антыкварк — мэзоны. Пошукі кваркаў да гэтага часу не далі посьпеху, калі не лічыць 6 вельмі супярэчлівых выпадкаў выяўленьня іх у касьмічных прамянях. На дадзены момант вядомыя 6 «водараў» кваркаў, уласьцівасьці якіх прыведзеныя ў табліцы.