Кейляр Навас

Кейляр Навас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 сьнежня 1986(1986-12-15)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост 185 см[5]
Вага 80,12 кг[5]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Пары Сэн-Жэрмэн
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2010
2010—2012
2011—2012
2012—2014
2014—2019
2019—
2023
Сапрыса
Альбасэтэ
Левантэ (арэнда)
Левантэ
Рэал Мадрыд
Пары Сэн-Жэрмэн
Нотынггэм Форэст (арэнда)
27 (0)
36 (0)
0 (0)
47 (0)
104 (0)
75 (0)
17 (0)
Зборныя
2008— Коста-Рыка 114 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
27 сакавіка 2024.

Ке́йляр Анто́ніё На́вас Гамбо́а (па-гішпанску: Keylor Antonio Navas Gamboa; нар. 15 сьнежня 1986 году, Сан-Ісыдра-дэ-Эль-Хэнэраль, Коста-Рыка) — костарыканскі футбаліст, брамнік францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.

Прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Сапрыса» ў 2005 годзе. Разам з клюбам станавіўся шматразовым чэмпіёнам краіны, зьяўляючыся пры гэтым асноўным брамнікам каманды. У ліпені 2010 году Навас падпісаў канракт з гішпанскім клюбам «Альбасэтэ»[6]. У сваім першым сэзоне за клюб прапусьціў толькі 6 гульняў чэмпіянату ў Сэгундзе. Паводле вынікаў сэзону клюб вылецеў з розыгрышу.

У сэзоне 2011—2012 гадоў гулец быў аддадзены ў арэнду ў клюб Ля Лігі ў каманду «Левантэ»[7]. Дэбютаваў за клюб 13 траўня 2012 году, выйшаўшы на пляцоўку ў апошнім туры чэмпіянату ў матчы супраць «Атлетыка» зь Більбао. Клюб атрымаў перамогу ў тым матчы зь лікам 3:0[8]. Пасьля гэтага брамнік здолеў апярэдзіць Густава Мунуа ў барацьбе за месца ў браме, стала гуляючы ў асноўным складзе каманды.

3 жніўня 2014 годe «Рэал» аб’явіў пра пераход у ягоны склад Наваса за 10 млн эўра. Брамнік падпісаў з мадрыдзкім клюбам 6-гадовае пагадненьне[9].

У жніўні 2006 году Навас быў выкліканы ў склад зборнай Коста-Рыкі на таварыскі турнір у Эўропе, аднак першы матчы за зборную Кейляр правёў толькі праз два гады. На чэмпіянаце сьвету брамнік дэбютаваў у 2014 годзе ў Бразыліі, дзе быў асноўным брамнікам. Паказваючы добрую гульню, Навас дапамог Коста-Рыцы выйсьці ў чвэрцьфінал, дзе лацінаамэрыканцы саступілі зборнай Нідэрляндаў у сэрыі пэнальці[10].

«Сапрыса»:

«Рэал»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]