Клемэнс Фрыц | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 сьнежня 1980 (43 гады) Эрфурт, НДР | |
Рост | 183 см | |
Вага | 81 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2001 2001—2003 2003—2006 2006—2017 |
Рот-Вайс Карльсруэ Баер Вэрдэр |
32 (10) 61 (7) 43 (2) 288 (5) |
Зборныя | ||
2006—2008 | Нямеччына | 22 (2) |
Клемэнс Фрыц (па-нямецку: Clemens Fritz; нарадзіўся 7 сьнежня 1980 году, Эрфурт, НДР) — нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы дзякуючы свайму высокаму тэмпу гульні й выдатным перадачам.
Футбольную кар’еру Клемэнс пачаў у 14 гадоў у юнацкай камандзе клюбу «Рот-Вайс» зь ягонага роднага Эрфурту. Праз два гады ў клюбе пачаліся фінансавыя праблемы й футбольная школа была зачынена. Клемэнс працягнуў заняткі ў Ляйпцыгу, у футбольнай школе мясцовага клюбу «Ляйпцыг», але праз год ён зноўку вярнуўся ў Эрфурт, дзе стаў выступаць за моладзевую каманду чырвона-белых. З 1999 году Фрыц стаў прыцягвацца да гульняў асноўнай каманды й за два сэзоны правёў 57 матчаў і забіў 14 мячоў.
У 2001 годзе маладога абаронцу запрасілі ў клюб Другой Бундэсьлігі «Карльсруэ». У новым клюбе Фрыц рэгулярна выходзіў на поле ў асноўным складзе.
У 2003 годзе ён заключыў кантракт з «Баерам» зь Левэркузэну. 9 лістапада 2003 году Фрыц правёў свой першы матч у Бундэсьлізе. Улетку 2004 году Клемэнс атрымаў сур’ёзную траўму й здолеў вярнуцца на поле толькі ў сакавіку 2005 году, выйшаўшы на поле ў матчы супраць «Лівэрпулу» ў рамках розыгрышу Лігі чэмпіёнаў.
У 2006 годзе Клемэнс Фрыц перайшоў у брэмэнскі «Вэрдэр», дзе неўзабаве таксама стаў асноўным правым абаронцам каманды, выцесьніўшы са складу гульца зборнай Нямеччыны Патрыка Авамаелю.
Дэбют у нацыянальнай зборнай Нямеччыны адбыўся 7 кастрычніка 2006 году ў матчы супраць зборнай Грузіі, а 2 чэрвеня 2007 году ў матчы супраць зборнай Сан-Марына Фрыц правёў свой першы гол.
Шальке-04:
Нямеччына:
Клемэнс Фрыц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў