Клемэнтынум

Клемэнтынум
Klementinum
Клемэнтынум, усходні бок
Архітэктурны стыль барока
Месцазнаходжаньне Чэхія, Прага
Дата адкрыцьця 1556
Архітэктар Ёган Лукас фон Гільдэбрант
Каардынаты 50° пн. ш. 14° у. д. / 50° пн. ш. 14° у. д. / 50; 14Каардынаты: 50° пн. ш. 14° у. д. / 50° пн. ш. 14° у. д. / 50; 14
Клемэнтынум на мапе Чэхіі
Клемэнтынум
Клемэнтынум
Клемэнтынум
http://www.klementinum.com/
Памятная дошка Францішку Скарыну ў Празе

Клемэнты́нум (па-чэску: Klementinum, па-лацінску: Clementinum) — гістарычны комплекс барокавых будынкаў езуіцкага калегіюму ў Празе, у квартале Старое Места. У будынку знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка Чэскай Рэспублікі. Пры плошчы ў 20 тыс. м² Клемэнтынум сярод гісторыка-архітэктурных комплексаў чэскай сталіцы саступае толькі Праскаму Граду. У 2005 року занесены ў рэестар «Памяць сьвету».

Гісторыя Клемэнтынуму сягае XI стагодзьдзя, калі на гэтым месцы паўстала капліца, прысьвечаная сьв. Клімэнту. У Сярэднявеччы быў заснаваны дамініканскі кляштар, пераўтвораны ў 1556 року на езуіцкі калегіюм. У 1622 року езуіты перанесьлі ў Клемэнтынум бібліятэку Карлавага ўнівэрсытэту, а ў 1654 року калегіюм зьліўся з унівэрсытэтам. Езуіты заставаліся ў будынку да 1773 року, калі імпэратарка Марыя Тэрэзія загадала стварыць тут абсэрваторыю, бібліятэку і ўнівэрсытэт. Ад 1782 року ў Клемэнтынуме знаходзяцца фонды Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі.

  • Jaroslava Kasparová & Karel Macák: Utilitas matheseos. Jezuitská matematika v Klementinu (1602—1773). [Каталог виставки]. Praha 2002. ISBN 80-7050-408-0
  • Zdislav Šíma: Astronomie a Klementinum. Praha 2001. ISBN 80-7050-386-6
  • Kateřina Hekrdlová & Zděnek Franc: Klementinská knihovna. K 220. výročí zveřejnění. Praha 1997.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]