Кляўдыя Рот | |
Дата нараджэньня | 15 траўня 1955[1][2][3][…] (69 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Месца вучобы | |
Занятак | палітык |
Узнагароды | |
Сайт | claudia-roth.de |
Кляўдыя Рот (па-нямецку: Claudia Roth; нар. 15 траўня 1955, Ульм(be), Бадэн-Вюртэмбэрг, Заходняя Нямеччына) – нямецкі палітык. Адзін з віцэ-прэзідэнтаў Бундэстагу.
Была дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту зь 15 чэрвеня 1989 году па 27 верасьня 1998 году. У 1994 годзе ўзначаліла фракцыю Зялёныя — Эўрапейскі свабодны альянс(be).
З 1998 па 2001 год была дэпутатам Бундэстагу. З 2001 па 2002 год была сустаршынёю партыі Саюз 90/Зялёныя. Паколькі яна была пераабрана ў Бундэстаг у 2002 годзе й заняла пасаду там, ёй давялося пакінуць пасаду сустаршыні. На фэдэральнай дэлегаванай канфэрэнцыі 23 траўня 2003 году было прынята рашэньне дазволіць кіраўнікам партыі адначасова быць і дэпутатамі. 2 кастрычніка 2004 году Рот зацьвердзілі зноўку ў якасьці фэдэральнага сустаршыні партыі Саюз 90/Зялёныя. Яна заставалася на пасадзе да 2013 году.
22 кастрычніка 2013 году абрана віцэ-прэзыдэнтам Бундэстагу.
9 верасьня 2020 году ўзяла шэфства над Марыяю Калесьнікаваю, беларускаю актывісткаю за грамадзянскія правы й палітычнаю зьняволенаю[5][6].
Рот жыве ў Швабіі й Бэрліне[7].