Кляўдыё Брава | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 красавіка 1983[1][2] (42 гады) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2006 2006—2014 2014—2016 2016—2020 2020—2024 |
Колё-Колё Рэал Сасьедад Барсэлёна Манчэстэр Сіці Бэтыс |
113 (0) 229 (1) 70 (0) 29 (0) 56 (0) |
Зборныя | ||
2004—2024 | Чылі | 147 (0) |
Кля́ўдыё Андрэ́с Бра́ва Му́ньяс (па-гішпанску: Claudio Andrés Bravo Muñoz; нарадзіўся 13 красавіка 1983 году, Буін, Чылі) — колішні чылійскі футбаліст, брамнік. Бараніў колеры нацыянальнай зборнай Чылі.
У футбол Кляўдыё Брава прывёў бацька, запісаўшы ў школу «Колё-Колё». У прафэсійным футболе дэбютаваў у 2002 годзе. Дэбютаваў у асноўнай камандзе дзякуючы траўме Эдуарда Лёбаса. У 2003 годзе Брава сам атрымаў траўму, аднак пасьля стаў ключавым брамнікам сваёй каманды, а Лёбас пакінуў клюб.
Пасьля перамогі ў Апэртуры 2006 году Брава перайшоў у гішпанскі «Рэал Сасьедад», падпісаўшы пяцігадовы кантракт і стаўшы самым маладым галкіпэрам Ля Лігі. Аднак у першым жа сэзоне каманда заняла перадапошняе 19 месца ў чэмпіянаце й вылецела ў Сэгунду, дзе выступала на працягу трох гадоў.
14 лютага 2010 году Брава забіў першы гол у сваёй кар’еры, са штрафнога, у гульні супраць «Хімнастыку», пры гэтым мяч быў пераможным, а гульня скончылася зь лікам 1:0[3]. Аднак неўзабаве пасьля гэтага ён перанёс цяжкую траўму калена, з-за якой быў вымушаны прапусьціць канчатак сэзону пераможны для баскаў.
На працягу двух наступных сэзонаў каманда знаходзілася ў сярэдзіне табліцы Ля Лігі, а ў сэзоне 2012—2013 гадоў Кляўдыё дапамог сваёй камандзе заняць 4 месца ў чэмпіянаце, што дало права яму й ягонай камандзе згуляць у Лізе чэмпіёнаў на наступны сэзон. У першай палове 2014 году згуляў 200 матч у чэмпіянаце за «Рэал Сасьедад».
Летам 2014 году перайшоў у «Барсэлёну».
У 2004 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах за нацыянальную зборную Чылі.
«Колё-Колё»:
«Барсэлёна»:
«Манчэстэр Сіці»:
«Бэтыс»:
Чылі: