Кляўдыё Маркізіё | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 студзеня 1986[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 180 см[5] | |
Вага | 74 кг[5] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2018 2007—2008 2018—2019 |
Ювэнтус → Эмпалі (арэнда) Зэніт |
294 (33) 26 (0) 9 (2) |
Зборныя | ||
2009— | Італія | 55 (5) |
Кля́ўдыё Маркі́зіё (па-італьянску: Claudio Marchisio; нарадзіўся 19 студзеня 1986 году, Турын, Італія) — былы італьянскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі паўабаронцы. За нацыянальную зборную Італіі правёў 55 матчаў. Выхаванец школы «Ювэнтусу». Пасьля прагрэсу ў гульні ў сэзоне 2008—2009 гадоў, Маркізіё сталі часьцяком параўноўваць зь легендай «Ювэнтусу» й зборнай Італіі мінулых гадоў, Марка Тардэльлі. Спэцыялісты адзначаюць ягоны жорсткі стыль і добрае чытаньне гульні. Маркізіё любіць гуляць на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы, але ў стане гуляць на любой пазыцыі ў паўабароне.
У акадэміі Маркізіё доўгі час гуляў на пазыцыі другога нападніка, асацыюючы сябе са сваім кумірам Алясандра Дэль П’ера, але ва ўзросьце 16 гадоў быў пераведзены ў паўабарону. У сэзоне 2005—2006 гадоў паводле рашэньне Фабіё Капэла ён быў пераведзены ў галоўную каманду й трэніраваўся разам з асновай. У матчы супраць «Кальяры» ён трапіў у заяўку, але на поле гэтак і ня выйшаў. Пазьней у тым сэзоне, ён вярнуўся ў прымавэру «Ювентусу», стаў ейным капітанам, і дапамог ёй выйграць чэмпіянат, упершыню за 12 гадоў.
12 жніўня 2009 году Маркізіё дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Швайцарыі, які скончыўся нулявой нічыёй.
«Ювэнтус»:
«Зэніт»:
Італія:
У чэрвені 2008 году Маркізіё ажаніўся з сваёй даўняй сяброўкай Рабэртай, а ў жніўні 2009 году ў іх нарадзіўся сын Давідэ, а ў сакавіку 2012 году — другі сын Леанарда. Паводле іроніі лёсу, ягоная жонка зь дзяцінства была аматарам заклятых супернікаў «б’янканэры» — «Тарына», бо ейны бацька ў свой час навучаўся ў акадэміі гэтага клюбу.
Кляўдыё Маркізіё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў