Клімавічы лац. Klimavičy | |||||
Старажытныя каменныя крыжы | |||||
| |||||
Горад з: | 1777 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Клімавіцкі | ||||
Вышыня: | 174 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 16 270 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2244 | ||||
Паштовыя індэксы: | 213632, 213633, 213634, 213635 | ||||
СААТА: | 7228501000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°37′0″ пн. ш. 31°57′0″ у. д. / 53.61667° пн. ш. 31.95° у. д.Каардынаты: 53°37′0″ пн. ш. 31°57′0″ у. д. / 53.61667° пн. ш. 31.95° у. д. | ||||
± Клімавічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Клі́мавічы — места ў Беларусі, на рацэ Калініцы. Адміністрацыйны цэнтар Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 270 чалавек[1]. Знаходзяцца за 124 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Ворша — Унеча, аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Крычавам, Касьцюковічамі, Хоцімскам.
Клімавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл і кляштар дамініканаў (барока, XVII ст.), зруйнаваныя расейскімі ўладамі, і царква Сьвятога Яна Прадцечы (клясыцызм, XIX ст.), зруйнаваная савецкімі ўладамі.
Упершыню Клімавічы ўпамінаюцца ў XIV стагодзьдзі[2] ў дакумэнце, зьвязаным з родам Асмалоўскіх. Пад 1581 годам Клімавічы значацца як вёска ў Амсьціслаўскім ваяводзтве[3], уладаньне Мацея Глінскага. У XVІІ—XVІІІ стагодзьдзях яны ўваходзілі ў склад Крычаўскага староства, аднак увесь час знаходзілася ў пасэсіі ў розных шляхецкіх родаў[3].
У 1626 годзе ў Клімавічах заснавалі кляштар дамініканаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) мястэчка пацярпела ад маскоўскіх захопнікаў. З 1720 году маёнткам валодалі Бялецкія, з 1758 году — Галынскія. У 1765 годзе Клімавічы сталі цэнтрам невялікага нягродавага староства. Мястэчка знаходзілася на левым беразе ракі Каленіцы і мела радыяльны плян, цэнтрам якога быў пляц з касьцёлам[3].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Клімавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1777 годзе атрымалі статус места і сталі цэнтрам павету Беларускай, потым Магілёўскай губэрні. 16 жніўня 1781 году места атрымала ўласны герб: «у блакітным полі залатая пчала»[4]. У канцы XVIII стагодзьдзя ў Клімавічах было 198 будынкаў. У 1804 годзе тут знайшлі буйны скарб антычных манэтаў (імаверна, II ст. н. э.). У 1837 годзе ў месьце адкрылася мужчынская прыходзкая вучэльня.
У 1850-я гады ў Клімавічах працавалі 3 гарбарні, 5 пачатковых навучальных установаў, бібліятэка, лякарня, аптэка. У 1880-я гады ў месьце было 2 мураваныя і 534 драўляныя будынкі, 102 крамы. У 1883 годзе адкрыліся лякарня і аптэка. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Клімавічах было 18 вуліцаў, 2 плошчы, 750 будынкаў, 3 царквы, 3 малітоўныя дамы, чатыры вучэльні, друкарня, лякарня. На 1904 год — 718 будынкаў (4 мураваныя і 714 драўляных), 21 дробнае прадпрыемства, лякарня, аптэка, друкарня, фатаграфія, бібліятэка, чытальня, 8 корчмаў і 9 заезных двароў. Да 1917 году ў месьце было 19 вуліцаў, 51 мураваны і 838 драўляных будынкаў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Клімавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Клімавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам Калінінскай акругі, у якую ўвайшлі 10 раёнаў (з 1938 году цэнтар раёну). У 1929—1930 гадох празь места прайшла чыгунка. У Другую сусьветную вайну з 10 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году Клімавічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі (1986 год) значная частка тэрыторыі Клімавіцкага раёну была забруджаная радыеактыўнымі выкідамі. 28 лютага 2001 году афіцыйна зацьвердзілі мескія герб і сьцяг[5].
У Клімавічах працуюць сельскагаспадарчы тэхнікум, ПТВ, 4 сярэднія, музычная, спартовая школы,
Дзеюць дом культуры, 6 клюбаў, 4 бібліятэкі, краязнаўчы музэй.
Выдаецца раённая газэта «Родная ніва».
Сучасная тэрыторыя Клімавічаў разьмяшчаецца каля ракі Калініцы. Вылучаецца жылы масіў з 2-4-павярховай забудовай. Сфармаваўся мікрараён з 4-5-павярховымі пабудовамі.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Болдзіна вуліца | Салдацкая Слабада вуліца | Чырвонаармейская вуліца |
Герцэна вуліца | Прывальная паўднёва-заходняя вуліца[16] | |
Горкава вуліца | Ціманаўская вуліца[16] | |
Дзяржынскага вуліца | Новая вуліца[16] | |
Калгасная вуліца | Фёдараўка вуліца[16] | |
Калініна вуліца | Алейная вуліца[16] | |
Камсамольская вуліца | Гразная вуліца[16] | |
Камуністычная вуліца | Судзейская вуліца[16] | |
Карла Маркса вуліца | Міхайлаўская вуліца[17] | |
КІМ вуліца | Давыдаўка вуліца[16] | |
Леніна вуліца | Крычаўская вуліца (частка) Паўлавіцкая вуліца (частка)[16] |
|
Магона вуліца | Васкрасенская вуліца[16] | |
МЮД вуліца | Прывальная паўднёва-ўсходняя вуліца[16] | |
Пралетарская вуліца | Лазовіцкая вуліца[16] | |
Працоўная вуліца | Мяшчанская вуліца[16] | |
Пушкінская вуліца | Шляхецкая вуліца[16] | рас. Дворянская улица |
Савецкая вуліца | Сьвірэльская вуліца | |
Сацыялістычная вуліца | Крычаўская вуліца[18] | |
Тэльмана вуліца | Шавецкая вуліца[16] | рас. Башмачная улица |
Гістарычныя Рынак і Іванаўскі пляц у наш час ня маюць афіцыйных назваў.
Гістарычныя мясцовасьці Клімавічаў: Давыдаўка, Зароўе, Салдацкая Слабада, Фёдараўка.
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Клімавічаў |
---|
|
Дзее Клімавіцкі краязнаўчы музэй. З 2001 году ў месьце праводзіцца Міжнародны фэстываль дзіцячай творчасьці «Залатая пчолка». Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.
Клімавічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|