па-лацінску: Clemens PP. III | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома[1] або 1124[2] |
Памёр | не раней за 20 сакавіка 1191 і не пазьней за 10 красавіка 1191[1] або 20 сакавіка 1191[2] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Клімэнт III (па-лацінску: Clemens PP. III), сьвецкае імя Паолё Скаляры (па-італьянску: Paolo Scolari; 1105/1110, Рым — 20 сакавіка 1191, Рым) — папа рымскі з 19 сьнежня 1187 году па 20 сакавіка 1191 году.
Зьяўляючыся выхадцам з Рыму, Клімэнт III здолеў дамагчыся прымірэньня папства з рымлянамі, бо канфілікт цягнуўся з 1143 году, і вярнуцца ў сваю сталіцу ў лютым 1188 году[4]. 31 траўня 1188 была падпісаная канчатковая дамова, паводле якой рымляне захавалі за сабой права выбараў магістратаў, але права прызначэньня губэрнатара горада было перададзена папе.
Асноўнай задачай Клімэнта III стала арганізацыя Трэцяга крыжовага паходу, абвешчанага ягоным папярэднікам ў буле «Audita tremendi». Папскія легаты дамагліся прымірэньня варожых каралёў Філіпа Аўгуста й Гэнрыха II, пасьля чаго Філіп Аўгуст і Рычард Ільвінае Сэрца, то бок сын і спадчыньнік Гэнрыха II, прынялі крыж[5]. Сам Клімэнт III, працягваючы палітыку Грыгорыюс VIII, вырашыў канфлікт папства й імпэрыі, у выніку чаго крыж прыняў і Фрыдрых Барбароса.
Клімэнт III (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў