Кнэдлікі | |
Кнэдлікі з гуляшам | |
Паходжаньне | |
---|---|
Асноўны складнік | |
Кнэ́длікі (па-чэску: knedliky) — нацыянальная страва чэскае, славацкае, аўстрыйскае і баварскае кухняў.
Назва паходзіць ад нямецкага слова «knödel» і замацавалася ў чэскай мове ў пачатку XIX стагодзьдзя[1][2].
У сярэднявеччы гэтым словам называлі шарыкі ці конусы зь мяса і мочанага хлеба. Каля XVII стагодзьдзя пачала выкарыстоўвацца й мука. Узьніклі розныя варыянты стравы, у тым ліку і з рысу, ужываліся начыньні, вар’яваліся формы.
Кнэдлікі ўяўляюць сабой шарыкі зь бездражжавога цеста ці бульбы, адвараныя ў падсоленай вадзе. Могуць быць з начыньнем.
Бываюць некалькіх відаў:
Раней кнэдлікі былі асобнай стравай, цяпер зазвычай падаюцца як гарнір да гарачае мясное стравы ці супу. Часта разам з кнэдлікамі падаюць і падліву.
У Вугоршчыне яны завуцца gombóc, па-нямецку knödel, у Люксэмбургу kniddel(en), у Італіі canederli.
На Беларусі страва з натаркаванай бульбы зь мясам завецца калдуны. Падобныя стравы існуюць таксама ў швэдзкай (kroppkaka), нарвэскай (raspeball ці komle), канадзкай (poutines râpées) кухнях.