Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
Пісаньні |
Кні́га праро́ка Іса́і — 23-я кніга кананічнага Старога Запавету, дванаццатая частка Танаху. Аўтарства традыцыйна прыпісваюць прароку Ісаю.
Кніга складаецца з асобных прамоваў Ісаі, згрупаваных ня ў строга храналягічным, а ў сыстэматычным парадку. Першая частка кнігі (1—39 разьдзелы) мае характар выкрывальны, другая (40—66 разьдзелы) — суцяшэньні ізраільскаму народу з прычыны бабілёнскага палону, які чакае яго.
Сучасная навука агульна прызнала падзел кнігі на тры разьдзелы, створаныя прынамсі трыма рознымі аўтарамі[1], хоць ня ўсе біблеісты пагадзіліся з гэтым. Аўтара 40—55 разьдзелаў умоўна клічуць Друга-Ісаям (таксама Дэўтэраісаям, ці Друга-Ешаяху), а аўтара 56—66 разьдзелаў — Трэце-Ісаям (таксама Трытаісаям, ці Трэце-Ешаяху). Друга-Ісая жыў у сярэдзіне VI стагодзьдзя да н. э., Трэце-Ісая — імаверна, у сярэдзіне V стагодзьдзя да н. э.
Кніга прарока Ісаі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў