Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
Пісаньні |
Кні́га праро́ка Езэкіі́ля (па-габрэйску: ספר יְחֶזְקֵאל, Сэфэр Ехезкэль) — 26-я кніга кананічнага Старога Запавету, чатырнаццатая частка Танаху. Напісаная прарокам Езэкіілем да 591 да н. э. у Бабілёне. Складаецца з 48 разьдзелаў, апісвае падзеі часоў Першага Храму і Бабілёнскага палону (613 — каля 591 да н. э.).
Аўтарства кнігі й ейная прыналежнасьць да біблійнага канону ніколі не аспрэчваліся. Кніга ўвайшла ў канон у часы Эздры і зьяўляецца ў каталёгах сьвятых пісаньняў часоў раньняга хрысьціянства; напрыклад, у сьпісе канону, складзенага Арыгенам.