«Кодавы джэм» | |
Актуальны сэзон:![]() | |
![]() | |
Дысцыпліна | праграмаваньне |
---|---|
Дата зьяўленьня | 2003 (22 гады таму) |
Арганізатар | «Гугл» (ЗША) |
Краіна | ЗША |
Кантынэнты | Паўночная Амэрыка |
Пляцоўка(-і) | Сан-Францыска (штат Каліфорнія) |
Дзейны чэмпіён | ![]() |
Найбольш тытулаў | ![]() |
Кваліфікацыя | 30 балаў за 30 гадзінаў |
Узровень у пірамідах | міжнародны |
Выхад у | 2-е кола: па 1500 лепшых з 3-х падколаў, 1-е кола: 1000 лепшых |
Выбываньне ў | адсутнасьць балаў |
Кубак | 25 фіналістаў |
Фармат турніру | 5-колавы |
«Ко́давы джэм» (анг. Соdе Jаm) — штогадовае міжнароднае спаборніцтва ў праграмаваньні, якое зь 2003 году ладзіць амэрыканскае прадпрыемства «Гугл» (штат Каліфорнія).
Складаецца з рашэньня альгарытмічных галаваломак на час. Спаборніцы і спаборнікі праходзяць 4 он-лайн-колы для ўдзелу ў сусьветным фінале на адной зь сядзібаў «Гугла». Спаборніцтва пачынаецца з уліку і падрыхтоўчага он-лайн-кола працягласьцю да 30 гадзінаў, пакуль будзе зароблены прахадны бал. Затым у 1-м коле спаборніцтва варта прайсьці да 3-х падколаў, прынамсі ў адным зь якіх патрэбна атрымаць адзін з 1500 найлепшых вынікаў. Ад кожнага з 3-х падколаў па 1500 чалавек праходзіць у 2-е он-лайн-кола, дзе змаганьне ідзе за першую 1000 месцаў. Гэтая 1000 чалавек атрымлівае па саколцы спаборніцтва і праходзіць у 3-е кола «Кодавага джэму». Адтуль 25 чалавек трапляе ў сусьветны наглядны фінал, дзе ўзнагарода пераможцы складае 15 000 даляраў ЗША[1].
Паводле Правілаў «Кодавага джэму», да ўдзелу ў спаборніцтве дапускалі асобаў у веку ад 18 гадоў. Улік спаборніц і спаборнікаў адбываўся цягам 40 дзён з 16 лютага па 27 сакавіка. «Кодавы джэм» налічваў 5 колаў спаборніцтва: падрыхтоўчае, 1-е, 2-е, 3-е і фінальнае. Усе колы, акрамя фінальнага, ладзілі он-лайн на вэб-бачыне спаборніцтва. Падрыхтоўчае кола доўжылася 30 гадзінаў да атрыманьня 30 прахадных балаў з 26 сакавіка а 16:00 да 27 сакавіка 22:00 паводле беларускага часу (UTC+3). Асобы з прахадным балам траплялі ў 1-е кола спаборніцтва, дзе маглі ўдзельнічаць у 3-х яго падколах А, Б і Ц. Другое кола доўжылася 22 дні зь 10 красавіка па 2 траўня паводле ўнівэрсальнага каадынаванага часу. Пры атрыманьні аднаго з 1500 найлепшых вынікаў у адным з 3-х падколаў 4500 спаборніц і спаборнікаў траплялі ў 2-е кола. У 2-м коле варта было рашыць некалькі задачаў цягам 2,5 гадзінаў 15 траўня зь 17:00 да 19:30 паводле беларускага часу. Асобы з 1000 найлепшых вынікаў траплялі ў 3-е кола, дзе ў той самы час 5 чэрвеня мелі рашыць некалькі задачаў. У фінальнае кола траплялі асобы, якія занялі 25 верхніх месцаў паводле атрыманых балаў. Фінал меў адбыцца 7 жніўня[2].
Спаборніцы і спаборніцы мелі падаваць крынічны код самастойнага рашэньня задачаў на вэб-бачыну «Кодавага джэму». Памер крынічанага коду абмяжоўваўся 100 кілябайтамі. У мэню варта было пазначыць скарыстаную ў рашэньні мову праграмаваньня. Кожная задача зьмяшчала пробныя наборы бачных і схаваных высноваў, пра від якіх паведамлялася ў пастаноўцы задачы. Пры схаваных высновах пры вынік рашэньня паведамлялі пасьля сканчэньня кола спаборніцтва. У кожнай задачы толькі апошняя заяўка, што праходзіць пробныя наборы бачнай высновы, атрымлівае балы за схаваную выснову. За першасную заяўку для кожнай задачы прызнавалі найбольшую суму значэньняў усіх пройдзеных пробных набораў (бал заяўкі). Пры роўнасьці ліку перавагу аддавалі найранейшай заяўцы. Балы за кола прызначалі за першасныя заяўкі па задачах. За кожную нягодную спробу па ўсіх задачах кола спаганялі па 4 хвіліны, а таксама час да апошняй першаснай заяўкі за кола пры атрыманьні балаў цягам таго кола. Занятае месца вызначалася найперш балам, пры роўнасьці якога вышэйшае месца атрымлівалі асобы з найменшым штрафным часам за нягодныя спробы. Месцы прысвойваліся пры атрыманьні балаў за кола, толькі пры наяўнасьці якіх быў магчымы пераход у наступнае кола[2].
Спаборніцы і спаборнікі 2-га кола, якія займалі верхнюю 1000 месцаў, атрымлівалі па саколцы «Кодавага джэму». Пры ўдзеле ў фінальным коле патрабаваўся прыезд прынамсі за дзень да яго пачатку. «Гугл» фінансаваў палёт фіналістаў зь іх краінаў і пражываньне ў гасьцініцы падчас фінальнага кола спаборніцтва. Таксама фіналістам пакрывалі выдаткі на ежу, візу і падарожжы да лётнішча і амбасады па візу, для чаго патрэбна было цягам 30 дзён падаць адпаведныя чэкі. Фіналісты атрымлівалі па 100 $ за 25—4 месцы. За 3-е месца ў фінале ўзнагарода складала 1000 даляраў ЗША, за 2-е — 2000 $ і за 1-е — 15 000 $[2].
У 2013 годзе ў «Кодавым джэме» ўзялі ўдзел 45 000 канкурсантаў. Пераможцам стаў беларус Іван Мяцельскі, які быў выпускніком факультэту прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ[3].
Год | Месца фіналу | Удзельніц (-каў) | У 1-м коле | 1-е месца | 2-е месца | 3-е месца |
---|---|---|---|---|---|---|
2020 | Он-лайн | 96 000 | 30 221[4] | ![]() |
![]() |
![]() |
2019 | ![]() |
74 000 | 27 610[5] | ![]() |
![]() |
![]() |
2018 | ![]() |
62 000 | 14 093[6] | ![]() |
![]() |
![]() |
2017 | ![]() |
64 000 | 18 331[7] | ![]() |
![]() |
![]() |
2016 | ![]() |
58 520 | 22 154[8] | ![]() |
![]() |
![]() |
2015 | ![]() |
56 749 | 12 438[9] | ![]() |
![]() |
![]() |
2014 | ![]() |
49 066 | 20 595[10] | ![]() |
![]() |
![]() |
2013 | ![]() |
45 754 | 17 059[11] | ![]() |
![]() |
![]() |
2012 | ![]() |
20 613 | 15 692[12] | ![]() |
![]() |
![]() |
2011 | ![]() |
21 940 | 10 336[13] | ![]() |
![]() |
![]() |
2010 | ![]() |
12 092 | 8308[14] | ![]() |
![]() |
![]() |
2009 | ![]() |
10 000 | 7516[15] | ![]() |
![]() |
![]() |
2008 | ![]() |
11 044 | 6774[16] | ![]() |
![]() |
![]() |
2006 | ![]() |
? | ![]() |
![]() |
![]() | |
2005 | ![]() |
? | ![]() |
![]() |
![]() | |
2004 | ![]() |
? | ![]() |
![]() |
![]() | |
2003 | ![]() |
? | ![]() |
![]() |
![]() |
Краіна | 1-е месца | 2-е месца | 3-е месца |
---|---|---|---|
![]() |
8 | 1 | 0 |
![]() |
2 | 3 | 1 |
![]() |
2 | 2 | 7 |
![]() |
2 | 1 | 1 |
![]() |
1 | 2 | 2 |
![]() |
1 | 0 | 0 |
![]() |
1 | 0 | 0 |
![]() |
0 | 2 | 3 |
![]() |
0 | 2 | 0 |
![]() |
0 | 2 | 0 |
![]() |
0 | 1 | 0 |
![]() |
0 | 1 | 0 |
![]() |
0 | 0 | 2 |
![]() |
0 | 0 | 1 |
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |