Колін

Колін
Kolín
Герб Коліну Сьцяг Коліну
Першыя згадкі: 1261
Краіна: Чэхія
Край: Сярэднечэскі
Раён: Колін
Кіраўнік: Міхаэл Кашпар[d]
Плошча: 34,993165 км²
Вышыня: 220 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 32 046 чал. (2022)
шчыльнасьць:
Паштовы індэкс: 280 02
Нумарны знак: S
Геаграфічныя каардынаты: 50°1′44″ пн. ш. 15°12′0″ у. д. / 50.02889° пн. ш. 15.2° у. д. / 50.02889; 15.2Каардынаты: 50°1′44″ пн. ш. 15°12′0″ у. д. / 50.02889° пн. ш. 15.2° у. д. / 50.02889; 15.2
Колін на мапе Чэхіі
Колін
Колін
Колін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Ко́лін (па-чэску: Kolín, па-нямецку: Kolín) — горад у Чэхіі. Уваходзіць у склад Сярэднечэскага краю (вобласьці). Знаходзіцца за 60 км на усход ад Прагі на рацэ Лаба. Адміністрацыйны цэнтар раёну Колін. Каля 32 000 жыхароў. Чыгуначны вузел.

Заснаваны Вэнцаславам I як Новая Калёнія ў XIII стагодзьдзі. Першы пісьмовы ўспамін пра Колін, які тады ўжо меў статус каралеўскага гораду, датуецца 1261 годам. У 1475—1488 гадах Гінэк з Подзебрадаў, вядомы пісьменьнік эпохі Адраджэньня, сын Іржы з Подзебрадаў, жыў у Колінскім замку. У час Сямігадовай вайны, 18 чэрвеня 1757 году каля гораду адбылося Колінская бітва. У XV — пачатку XX стст. Колін меў адну з самых буйных жыдоўскіх абшчын на тэрыторыі Чэхіі; у час Другой сусьветнай вайны амаль уся яна была зьнішчана ў канцлягеры Тэразін; вайну перажылі толькі 60 колінскіх жыдоў.

Прадпрыемствы машынабудаўнічай (вагоны, электратэхнічнае абсталяваньне), хімічнай, харчовай прамысловасьці.

У Коліне пад гандлёвай маркай «Uragan D2» дагэтуль вырабляецца сродак, вядомы пад назвай «Цыклён Б» (па-нямецку: Zyklon B), — прадукт хімічнай прамысловасьці Нямеччыны, які выкарыстоўваўся для масавага забойства ў газавых камэрах лягераў сьмерці[1].

Касьцёл Сьвятога Барталамея ў Коліне

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў