Возера
Кома
Lago di Como
Кома | ||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ко́ма (па-італьянску: Como) — возера на поўначы Італіі. Разьмешчана каля падножжа Альпаў, на вышыні 198 м. Плошча 146 км², даўжыня 50 км (у сярэдняй частцы падзяляецца на два басэйны), шырыня 4,5 км, глыбіня да 410 м. Катлавіна тэктоніка-ледавіковага паходжаньня. Берагі высокія, скалістыя. Праз возера працякае рака Ада, прыток ракі По; на поўначы ўпадае рака Мера.
На працягу многіх стагодзьдзяў возера было было месца адпачынку арыстракратыі. У Ліерна, што месьціцца на возеры, у мясцовай царкве быў створаны рыцарскі ордэн з дапамогай Савойскае дынастыі шляхам аб’яднаньня ордэна сьвятога Маўрыцыюса і ордэна сьвятога Лязара. Акрамя шляхты, возера аблюбавалі шматлікія мастакі, які стварылі мноства карцінаў мясцовасьці з чароўнай атмасфэрай. На возеры маюцца мястэчкі з раскошнымі віламі, што робіць месца адным з найвялікшых сымбаляў статусу ў сьвеце.
Рыбалоўства, суднаходзтва. Кліматычныя курорты: Кома, Лека, Бэляджа і інш.