Конкурс песьні Эўрабачаньне-1962 | |
![]() | |
Дата | 18 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Мірэй Дэлянуа |
Тэлеканал гаспадароў | CLT |
Месца | Люксэмбург, Люксэмбург |
Пераможная песьня | «Un premier amour» (Францыя) |
Сыстэма галасаваньня | глядзіце частку «зьмены ў правілах» |
Колькасьць краін | 16 |
Нуль ачкоў |
Аўстрыя Бэльгія Гішпанія Нідэрлянды |
◄1961 ![]() |
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1962» стаў 7-м конкурсам песьні «Эўрабачаньне». Ён прайшоў 18 сакавіка 1962 году ў Люксэмбургу (Люксэмбург) у Вялікай залі RTL. Песьня «Un premier amour», выкананая фрацужэнкай Ізабэль Абрэ набрала 26 ачкоў і заняла першае месца ў конкурсе. Шматлікія крытыкі зьлічылі конкурс 1962 году найболей аднастайным і сумным.
Час на выкананьне песьні быў скарочаны да 3-х хвілін, і была прадстаўлена новая сыстэма галасаваньня, якая дазваляла нацыянальнаму журы галасаваць за 3 лепшыя песьні. Кожны сябар журы мог разьмеркаваць 6 ачкоў: 3 — лепшай песьні, 2 — другой і 1 — трэцяй. Песьня з найбольшай колькасьцю ачкоў атрымлівала 3 ачкі, з другім вынікам — 2 ачкі, з трэцім — адно ачко: гэта лічылася канчатковым голасам і аб’яўлялася як частка «Галасы Эўрапейскага журы».
Краіны-ўдзельніцы конкурсу.
Краіны, якія занялі:1-е месца
2-е месца
3-е месца
# п/п | Краіна | Выканаўца | Песьня | Ачкоў | Месца |
---|---|---|---|---|---|
9 | ![]() |
Ізабэль Абрэ | Un premier amour | 26 | 1 |
16 | ![]() |
François Deguelt | Dis rien | 13 | 2 |
14 | ![]() |
Camillo Felgen | Petit bonhomme | 11 | 3 |
13 | ![]() |
Ronnie Carroll | Ring-a-ding girl | 10 | 4 |
12 | ![]() |
Lola Novakovic | Ne pali svetlo u sumrak | 10 | 4 |
7 | ![]() |
Conny Froboess | Zwei kleine Italiener | 9 | 6 |
1 | ![]() |
Marion Rung | Tipi-tii | 4 | 7 |
6 | ![]() |
Inger Berggren | Sol och vår | 4 | 7 |
15 | ![]() |
Claudio Villa | Addio, addio | 3 | 9 |
11 | ![]() |
Jean Philippe | Le retour | 2 | 10 |
10 | ![]() |
Inger Jacobsen | Kom sol, kom regn | 2 | 10 |
5 | ![]() |
Ellen Winther | Vuggevise | 2 | 10 |
8 | ![]() |
De Spelbrekers | Katinka | 0 | 13 |
2 | ![]() |
Fud Leclerc | Ton nom | 0 | 13 |
3 | ![]() |
Victor Balaguer | Llámame | 0 | 13 |
4 | ![]() |
Eleonore Schwarz | Nur in der Wiener Luft | 0 | 13 |
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1962 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў