Конкурс песьні Эўрабачаньне-1976

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1976
Дата 3 красавіка
Вядоўцы Коры Брокен
Тэлеканал гаспадароў NOS
Месца Гаага, Нідэрлянды
Пераможная песьня «Save Your Kisses for Me» (Вялікабрытанія)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12
Колькасьць краін 18
Сыход Швэцыя
Мальта
Турэччына
1975        1977

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1976» стаў 21-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 3 красавіка 1976 году ў горадзе Гаага (Нідэрлянды), у будынку Палаца кангрэсаў. Швэцыя, Мальта і Турэччына адмовіліся ад удзелу, аднак вярнуліся Аўстрыя і Грэцыя, у выніку лік удзельнікаў склаў 18 краін. Ліхтэнштайн ізноў ня быў дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе. Шматлікія неангламоўныя краіны, напрыклад Аўстрыя, Фінляндыя, Галяндыя, Нарвэгія і Швайцарыя, вырашылі выканаць свае песьні на ангельскай мове.

Вялікабрытанія выйграла Гран-Пры зь песьняй «Save Your Kisses for Me», выкананай гуртам Brotherhood of Man, якая стала камэрцыйна пасьпяховым хітом і была прададзена ў памеры больш за 6 мільёнаў копіяў па ўсім сьвеце. Вядомы італьянскі дуэт Аль Бано і Раміна Паўэр заняў 7-е месца.

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
1 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Brotherhood of Man Save your kisses for me 164 1
17 Сьцяг Францыі Францыя Catherine Ferry Un, deux, trois 147 2
16 Сьцяг Манака Манака Mary Christy Toi, la musique et moi 93 3
2 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Peter, Sue and Marc Djambo, Djambo 91 4
14 Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя Waterloo and Robinson My little world 80 5
4 Сьцяг Ізраілю Ізраіль Chocolate, Menta, Mastik Emor shalom 77 6
13 Сьцяг Італіі Італія Аль Бано і Раміна Паўэр We’ll live it all again 69 7
6 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Pierre Rapsat Judy et cie. 68 8
8 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Sandra Reemer The party’s over now 56 9
7 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя Red Hurley When 54 10
11 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя Fredi and The Friends Pump-pump 44 11
15 Сьцяг Партугаліі Партугалія Carlos do Carmo Uma flor de verde pinho 24 12
10 Сьцяг Грэцыі Грэцыя Mariza Koch Panaghia mou, panaghia mou 20 13
5 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург Jürgen Marcus Chansons pour ceux qui s’aiment 17 14
3 Сьцяг Нямеччыны ФРН Les Humphries Singers Sing, sang, song 12 15
12 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Braulio Sobran las palabras 11 16
9 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія Anne-Karine Ström Mata Hari 7 17
18 Сьцяг Югаславіі Югаславія Ambasadori Ne mogu skriti svoju bol 6 18

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1976сховішча мультымэдыйных матэрыялаў