Конскія Горы | |
польск. Końskie Góry | |
![]() | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мельнік |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-307 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°23′57″ пн. ш. 23°1′28″ у. д. / 52.39917° пн. ш. 23.02444° у. д.Каардынаты: 52°23′57″ пн. ш. 23°1′28″ у. д. / 52.39917° пн. ш. 23.02444° у. д. |
Конскія Горы на мапе Польшчы ![]() ![]() Конскія Горы | |
![]() |
Ко́нскія Го́ры (па-польску: Końskie Góry) — невялікая вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Жыхары вёскі ў большасьці палякі, каталіцкага веравызнаньня (парафія Перамяненьня Панскага ў Мельніку[1]). Невялікая частка насяленьня праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку), па паходжаньні этнічныя беларусы.
У міжваенны пэрыяд Конскія Горы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 16 жыхароў (усе палякі каталіцкага веравызнаньня)[2].