Корац (па-ўкраінску : Корець ) — места ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны , на рацэ Корчыку . Адміністрацыйны цэнтар Корацкага раёну . Насельніцтва на 2024 год — 7000 чал. Знаходзіцца за 63 км ад Роўна , за 33 км ад чыгуначнай станцыі Наваград-Валынскі .
1150: першы пісьмовы ўспамін пра Корац (Корческ ), у Валынскім княстве.[ 2]
XIV стагодзьдзе: у складзе Вялікага Княства Літоўскага ; уладаньне князёў Астроскіх , якія збудавалі тут мураваны замак.
XV стагодзьдзе: перайшоў да князёў Карэцкіх.
1495: вытрымаў аблогу крымскіх татараў.
1533: у Корацы збудавалі драўляны парафіяльны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі, адноўлены ў пачатку XVII стагодзьдзя.
1565/1566: у Луцкім павеце Валынскім ваяводзтве .
1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага .
1612—1619: у Корацы жыў Ляўрэнці Зізані .
пач. XVII стагодзьдзя: Самуэль і Караль Карэцкія заснавалі ў месьце кляштар францішканаў з касьцёлам Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі.
1629: у Корацы было 1124 дымы .[ 3]
1754—1767: у месьце збудавалі вуніяцкі Ўваскрасенскі манастыр.
1776—1781: у Корацы працавала габрэйская друкарня .
1788: у месьце пачаў працаваць парцалянава-фаянсавы завод; апроч таго, Юзаф Клеменс Чартарыйскі заснаваў суконную мануфактуру і майстэрню па вырабе кунтушовых паясоў.
1791: у Гарынскім павеце.
1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі , у Валынскай губэрні.
1873: адкрыцьцё аднайменнай чыгуначнай станцыі.
1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі , у Ровенскім павеце Валынскага ваяводзтва.
1939: у складзе Ўкраінскай ССР .
ліпень 1941 — студзень 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
1629 год — 7 тыс. чал.[ 3]
1991 год — 9,7 тыс. чал.[ 4]
2001 год — 8446 чал.
Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці.
Касьцёл Сьв. Антонія
Былы кляштар францішканаў (1620, цяпер праваслаўны манастыр Сьв. Тройцы)
Замак князёў Астроскіх (XV—XVIII стагодзьдзі)
Касьцёл Сьв. Антонія (1533)
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
Головко В. В. Корець // Енциклопедія історії України. — Т. 5. — К.: Наукова думка, 2008. С. 153—154
Корець // Ровенська область, Історія міст і сіл Української РСР. Головна редакція Української Радянської енциклопедії. — К., 1973
Пероговский В. И. Корец и корецкие князья // «Волынские губернские ведомости», 1876, № 79, 87—89, 94, 96
Korzec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich . Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 432 —433
Корец // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : В 86 томах (82 т. и 4 доп.). , 1890—1907.