«Кромўэл» — ангельская гісторыка-біяграфічная кінадрама 1970 году аб удзеле Олівэра Кромўэла ў грамадзянскай вайне ў Ангельшчыне 1642—1651 гадоў. 15 красавіка 1971 г. Амэрыканская акадэмія кінэматаграфічных мастацтваў і навук(en) (Бэвэрлі Гілз, акруга Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША) узнагародзіла Віторыё Ніно Новарэзэ(en) залатой статуэткай «Оскар» за найлепшы дызайн касьцюмаў у фільме 1970 году. 3 жніўня Рычард Гарыз атрымаў узнагароду 7-га Маскоўскага міжнароднага кінафэстывалю(en) (СССР) за выкананьне галоўнай ролі. У 2013 г. «Мовакіно», даччыны праект «Кінаконга», выпусьціў фільм у беларускім перакладзе на DVD з агучваньнем акторамі Ўладзімерам Глотавым, Паўлам Харланчуком і Ганнай Хітрык[1]. 17 кастрычніка ў менскай галерэі «Цэх» адбылася беларускамоўная прэм’ера фільму[2].
- Олівэр Кромўэл, сябар Палаты абшчынаў — Рычард Гарыз
- Карл І, кароль — Алек Гінэс
- Эдвард Мантэгю, князь манчэстэрскі — Робэрт Мотлі
- Генрыета Марыя, каралева — Дораці Т'ютын
- Джон Картэр, сябар Палаты абшчынаў — Фрэнк Фінлі
- Рупэрт, князь рэйнскі — Тымаці Дальтон
- Томас Ўэнтўарт, князь страфардзкі — Патрык Ўаймарк
- Г’ю Пітэрз, капэлян Войска новага ўзору(en) — Патрык Мэгі
- Эдвард Гайд, князь кларэнданскі — Найджэл Сток
- Робэрт Дэўро, князь эсэцкі — Чарлз Грэй
- Гэнры Айртан, сябар Палаты абшчынаў — Майкл Джэйстан.