Кропля — невялікі аб’ём вадкасьці, абмежаваны паверхняй кручэньня або блізкай да яе.
Форма кроплі вызначаецца дзеяньнем сіл паверхневага нацяжэньня і зьнешніх сіл.
Кроплі ўтвараюцца:
- пры сьцяканьні вадкасьці з краю паверхні або з малых адтулін.
- пры кандэнсацыі пара: а) на цьвёрдай нязмочваемай паверхні; б) на цэнтрах кандэнсацыі.
- пры распыленьні вадкасьці (гл. Аэразоль).
- эмульгіраваньні.