Крупкі лац. Krupki | |||||
![]() Сядзіба Сьвяцкіх | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1575 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Крупскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 174 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 8650 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1796 | ||||
Паштовы індэкс: | 222010 | ||||
СААТА: | 6230501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°19′30″ пн. ш. 29°8′10″ у. д. / 54.325° пн. ш. 29.13611° у. д.Каардынаты: 54°19′30″ пн. ш. 29°8′10″ у. д. / 54.325° пн. ш. 29.13611° у. д. | ||||
Крупкі на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Крупкі | |||||
![]() |
Кру́пкі — места ў Беларусі, на рацэ Бабры. Адміністрацыйны цэнтар Крупскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8650 чалавек[1]. Знаходзяцца за 121 км на паўночны ўсход ад Менску, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі (лінія Менск — Ворша); на аўтамабільнай дарозе Менск — Ворша.
Крупкі — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захавалася сядзіба Сьвяцкіх у стылі мадэрну, помнік архітэктуры пачатку XX ст.
Існуе некалькі вэрсіяў, але навуковай можна лічыць адну — тапонім Крупкі[2] мае водна-рачное паходжаньне: паселішча ўзьнікла ў міжрэччы ракі Крупкі, што ўпадае ў раку Бобр. Таксама існуе народнае паданьне: згодна зь ім Крупкі ўтварыліся на месцы падвор’я сквапнага бацюшкі, якому не атрымалася падмануць свайго работніка (пазьней людзі жартавалі зь яго «а, гэта той, што крупак набаўляў»)[3].
У гістарычных крыніцах паселішча ўпамінаецца пад назвай Крупка.
Імаверна, Крупкі ўзьніклі ў сярэдзіне XVI ст. на землях маёнтку Шыйкі. Паселішча ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Сангушкаў[4].
У 1613 годзе на мапе Вялікага Княства Літоўскага Тамаша Макоўскага Крупкі значацца як мястэчка[5]. У 1627 годзе ўладальнік мястэчка Сымон Самуэль Сангушка перадаў яго сваёй жонцы Алене Корвін-Гасеўскай, у гэты час тут было 26 дымоў. Згадваецца ў інвэнтары 1653 года як мястэчка Крупка ці Сангушкаў, цэнтар аднайменнага маёнтка[6]. На 1667 год колькасьць дымоў узрасла да 60, існаваў млын[7].
У XVIII ст. Крупкі сталі цэнтрам графства[7]. На 1790 год тут было 82 дымы[7].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Крупкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні. У канцы XVIII ст. мёнтак перайшоў у валоданьне Сьвяцкіх[8]. У 1859 годзе тут працавала мукамольная мануфактура.
На 1880 год у Крупках існавалі два млыны, на якіх выраблялася «найдалікатнейшая мука пшонная, што пад назвай Крупецкай альбо Крупчаткі развозілася да найгалоўнейшых местаў»[9]. У 1896 годзе Караль Сьвяцкі заснаваў фабрыку запалкавай саломкі. На прадпрыемстве працавала больш за 50 чалавек, вялікую частку прадукцыі вывозілі ў Амэрыку. На 1897 год у мястэчку налічвалася 186 двароў, працавалі гарбарны і маслабойны заводы, пошта і тэлефонны аддзел, расейская царкоўнапрыходзкая школа, царква, сынагога, 4 юдэйскія малітоўныя дамы, 24 крамы, карчма, заезны двор, гуртовы вінны магазын; штогод праходзілі кірмашы 29 жніўня і 9 сьнежня. У 1900 годзе ў Крупках адкрылася лесапільня. На 1910 год у мястэчку было 190 будынкаў.
У Першую сусьветную вайну 26 лютага 1918 году Крупкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крупкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Барысаўскі павет («падраён») Менскага раёну[10]. У 1924 годзе Крупкі сталі цэнтрам раёну (з 1938 году ў Менскай вобласьці). 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1991 годзе Крупкі атрымалі статус места. У 1999 годзе афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.
У Крупках дзеюць царква Сьвятога Мікалай і касьцёл Сьвятога Язэпа з парафіяльным цэнтрам.
У Крупках працуюць гімназія, сярэднія і музычная школы.
Мэдычные абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Інтэрнацыянальная вуліца (з 15.05.1925 г.) | Шырневіцкая вуліца |
Камсамольская вуліца (з 15.05.1925 г.) | Лазьневая вуліца |
Леніна вуліца (з 15.05.1925 г.) | Барысаўская вуліца |
Савецкая вуліца (з 15.05.1925 г.) | Паштовая вуліца[20] |
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, лёгкай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Крупак |
---|
|
Дзее Крупскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Крупчанка»[21].
У Крупках стаіць бюст касманаўта Ўладзімера Кавалёнка, які нарадзіўся ў сяле Белым Крупскага раёну.
|