Крыжакі | |
па-польску: Krzyżacy | |
Копія аўтарскага рукапісу рамана | |
Жанр: | гістарычны раман |
---|---|
Аўтар: | Генрык Сянкевіч |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1897—1900 |
Публікацыя: | 1900 |
Выдавецтва: | «Tygodnik Illustrowany» |
Пераклад на беларускую: | Міхаіл Кенька, 1997 |
Папярэдні твор: | «Quo vadis» |
Наступны твор: | «На полі славы» |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
«Крыжакі» (па-польску: Krzyżacy) — гістарычны раман Генрыка Сянкевіча, упершыню апублікаваны ў друкаваным выданьні «Ілюстраваны Тыднёвік» у 1897—1900 і ў выглядзе кнігі — у 1900 годзе. Час дзеяньня ахоплівае дзесяцігодзьдзе паміж 1399 (год сьмерці каралевы Ядзьвігі) і 1410 (Грунвальдзкая бітва).
У час публікацыі раман увасабляў пратэст супраць германізацыі, якую праводзілі прускія ўлады. Сянкевіч пісаў «Крыжакоў» да замацаваньня сэрцаў (польск. ku pokrzepieniu serc) палякаў. Ён хацеў, каб яго кніга паказала Польшчу ў часы яе ўздыму і магутнасьці.
Гістарычным тлом для крыжакоў абраны пэрыяд канфлікту ягелонскай Польшчы з Тэўтонскім ордэнам. Падчас напісаньня рамана аўтар выкарыстоўваў «Хроніку Янка з Чарнікова» (польск. «Kroniki Janka z Czarnkowa»), «Гісторыю Яна Длугаша» (польск. «Historii Jana Długosza»), працы такіх гісторыкаў, як Смолка (польск. Smolka) і Шайноха (польск. Szajnocha), нямецкія і францускія гістарычныя работы, мапы і г. д.
Галоўныя героі рамана — Юранд са Спыхава і яго дачка Дануся, а таксама польскі рыцар Мацько і яго пляменьнік Збышка з Багданца. Трагічнае каханьне Збышка і Данусі складае мэлядраматычную лінію кнігі, а барацьба са здрадніцкімі тэўтонцамі мусіла ўзьняць дух палякаў, якія знаходзіліся ў няволі.
Кульмінацыяй рамана зьяўляецца пераможная бітва пад Грунвальдам, прадстаўленая, як польска-літоўскі трыюмф. Хаду бітвы Сянкевіч узнавіў паводле Яна Длугаша і пад уплывам палатна Яна Матэйкі.
У 1900 годзе кніжнае выданьне рамана ўвянчала 20-годні юбілей творчасьці пісьменьніка.
Раман «Крыжакі» ў сувязі з антынямецкімі настроямі ў Польшчы стаў першай кнігай, выданай у краіне пасьля завяршэньня Другой сусьветнай вайны; раман быў выдадзены ў жніўні 1945 году[1]. У 1960 годзе, у 550-ю гадавіну бітвы пад Грунвальдам, рэжысэрам Аляксандрам Фордам па раману быў зьняты прыгодніцкі фільм пад назвай «Крыжакі».
Кніга перакладзеная на 25 моваў, у тым ліку на беларускую (Міхаіл Кенька (выд. у 1997).
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Крыжакі (раман) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў