Крыстафэр Чараповіч

Крыстафэр Чараповіч
Пазыцыя: атакавальны абаронца
Рост: 201 см
Вага: 91 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 15 верасьня 1991(1991-09-15) (33 гады)
Альма-матэр:
Клюбная інфармацыя
Клюб ГТК Глівіцы[d]
Клюбы
Гады Клюб
2010—2014 Davidson Wildcats men's basketball[d]
2016—2017 Miasto Szkła Krosno[d]
2017 Андора[d]
2017—2018 Цмокі-Менск
2018—2019 Ніжні Ноўгарад
2019—2021 Абрадойра[d]
2021—2022 UCAM Murcia[d]
2022—2023 Андора[d]
2024—4 ГТК Глівіцы[d]

Крыстафэр Чараповіч (па-швэдзку: Christofer Czerapowicz; нар. 15 верасьня 1991 году) — швэдзкі баскетбаліст польскага клюбу ГТК. Амплюа — форвард. Адзін сэзон 2017—2018 гадоў згуляў за «Цмокі-Менск».

З 2010 па 2014 гады выступаў у ЗША ў NCAA за каманду каледжу Дэвідсан, набіраючы ў 2014 годзе 8,8 пункту і 4,3 падбора ў сярэднім за 25 хвілін на пляцоўцы. Форвард ня быў абраны на драфце НБА-2014 і вырашыў пачаць прафэсійную кар’еру ў Эўропе.

Першым клюбам для Чараповіча стаў швэдзкі «Сёдэртэлье Кінгс». У ім Крыс правёў два сэзоны — з 2014-га па 2016-ы, двойчы пры гэтым стаўшы чэмпіёнам краіны. Сэзон 2016—2017 гадоў пачынаў у польскім «Кросна», дзе ў 20 матчах набіраў 17,7 пункту і 6,9 падбора, атакуючы з далёкай дыстанцыі з 49% выніковасьцю. У лютым 2017-га Чараповіч перайшоў у клюб «Андора». У чэмпіянаце Гішпаніі ён згуляў 13 матчаў, дапамагаючы камандзе 5,3 пунктамі і 2,5 падборамі.

У 24 гады дэбютаваў у складзе зборнай Швэцыі ў кваліфікацыі на чэмпіянат Эўропы-2017. Форвард узяў удзел ва ўсіх чатырох матчах супраць Расеі ды Босьніі і Герцагавіны, набіраючы ў сярэднім 8,8 пункту і 4,3 падбора за 24 хвіліны на пляцоўцы[2]. Аднак зборная Швэцыі не прабілася на Эўрабаскет.

У 2017 годзе падпісаў на адзін год кантракт з «Цмокі-Менск».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]